• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітвязень Уладзімір Мацкевіч 4 лютага збіраецца пачаць галадоўку

    Беларускі палітвязень Уладзімір Мацкевіч 4 лютага збіраецца пачаць галадоўку, паведамляюць яго паплечнікі. Ён патрабуе змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату судовага разбіральніцтва.

    Мацкевіч перадаў на волю, што з пятніцы адмовіцца ад ежы да выканання патрабаванняў. Першыя дзесяць дзён гэта «будзе галадоўка на вадзе». Калі па сканчэнні гэтага тэрміну патрабаванні не выканаюць, палітвязень гатовы перайсці «да сухой галадоўкі».

    Уладзімір Мацкевіч мае намер прасіць дазволіць яму доступ «да лекара, натарыуса і пастара».

    Мацкевіч знаходзіцца за кратамі з 4 жніўня 2021-га — ужо паўгода. Яму выставілі абвінавачанне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Ён утрымліваецца ў СІЗА № 1 у Мінску. Тэксты філосафа правяралі на «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці».

    Мацкевіч лічыць, што следства наўмысна зацягваецца, а тэрмін утрымання пад вартай рэгулярна падаўжаецца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці