• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З 24 лютага ва Ўкраіне былі забітыя трое журналістаў, было 10 замахаў

    Фонд «Справядлівасьць для журналістаў» (JFJ) задакумэнтаваў сама меней 35 нападаў на журналістаў ва Ўкраіне з пачатку поўнамаштабнай вайны ў Расеі. Большасьць нападаў учынілі расейскія вайскоўцы, некаторыя з нападнікаў не ўстаноўлены, паведаміла 13 сакавіка Радыё Свабода кіраўнік лёнданскага фонду Марыя Арджанікдзэ.

    «Фізычныя атакі, усе зь якіх былі ўчыненыя расейскімі войскамі, уключаюць:

    забойствы трох журналістаў

    • журналіст Віктар Дудар загінуў падчас баёў пад Мікалаевам;

    • апэратар у прамым эфіры Яўген Сакун загінуў падчас ракетнага абстрэлу ў Кіеве;

    • амэрыканец Брэнт Рэно, відэажурналіст, былы аўтар The New York Times, працаваў ва Ўкраіне над праектам TIME Stu­dios, прысьвечаным сусьветнаму крызісу уцекачоў, забіты на блокпосьце ў Ірпені, Кіеўская вобласьць;

    10 замахаў

    • швайцарскі журналіст Гіём Брыкет быў паранены і таксама абрабаваны расейскімі вайскоўцамі;

    • двое чэскіх журналістаў Vox­pot Майда Сламава і Войцех Богач трапілі пад абстрэл расейскіх войскаў;

    • два дацкія карэспандэнты Ekstra-Bladet — журналіст Стэфан Эйхэрт і фатограф) Фільтэнборг Мікэльсэн быў параненыя ў выніку абстрэлу;

    •  расейскія вайскоўцы напалі на брытанскую тэлегрупу Sky News — галоўны карэспандэнт Сцюарт Рэмсі і чатыры яго калегі вярталіся ў Кіеў, калі яны трапілі ў засаду», — гаворыцца ў паведамленьні.

    Раней на гэтым тыдні ў Барышаўцы на ўсход ад Кіева быў паранены журналіст Радыё Свабода Мар’ян Кушнір. Гэта адбылося падчас яго рэдакцыйнага заданьня.

    Па словах Кушніра, ракетны або авіяўдар быў нанесены каля 3 гадзін ночы 11 сакавіка ў Барышаўцы. У выніку гэтага ўдару засталіся ахвяры.

    Першую дапамогу карэспандэнту Радыё Свабода аказалі вайсковыя мэдыкі і барышаўскія мэдыкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці