Смалявіцкі раённы суд загадаў абвергнуць фразы з інтэрв’ю Цімы Беларускіх Юрыю Дудзю. А таксама выдаліць ролік
28 красавіка 2022
Былыя прадзюсары спевака пакрыўдзіліся на словы Цімы Беларускіх і вырашылі падаць у суд.
Уладальнікам лэйбла Kaufman не спадабаліся словы Цімы пра кантракт («Саша, як ты мог мне такую шнягу даць падпісаць? Сто рублёў там ганарар, мне нічога не належыць. На мяне быў ціск звонку») і пра стасункі ў калектыве («За пэўную суму грошай дзяўчынка пагалілася, гэта значыць за кэш»).
Гэтыя і іншыя фразы Цімафея Марозава, як сапраўды завуць Ціму Беларускіх, Смалявіцкі раённы суд прызнаў не адпаведнымі рэчаіснасці, а таксама зневажаючымі гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю мужа і жонкі Разнічэнак. Суд пастанавіў іх абвергнуць, а пасля, па словах адвакатаў, і выдаліць ролік з Ютуба, піша «База».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Папаўненне «экстрэмісцкага спісу»: Telegram-канал праекта InformNapalm, YouTube-канал NEXTA Plus і іншыя рэсурсы
07.05.2024
TikTok БАЖа, «ЧестнОК-Live» і іншыя: зноў папаўненне ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў
15.04.2024
Журналістка Ганна Любакова атрымала прэмію Media Freedom Award
20.11.2024
Журналіст Андрэй Гнёт пераведзены пад хатні арышт
06.06.2024