Як мінімум у трох гарадах Беларусі апошнімі днямі адбыліся выклікі на допыт і ператрусы у рэгіянальных журналістаў
16 верасня 2022
Беларуская асацыяцыя журналістаў
БАЖ стала вядома пра 8 выклікаў у міліцыю на допыт, 5 ператрусаў і як мінімум адно затрыманне.
Па інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, за 3 апошнія дні да рэгіянальных журналістаў ізноў пачалі прыходзіць сілавікі. Як мінімум у трох гарадах Беларусі адбылося не менш пяці ператрусаў у медыйшчыкаў, некаторыя атрымалі выклікі ў міліцыю.
Да таго ж вядома як мінімум пра адно затрыманне.
Больш дэталёвую інфармацыю, на жаль, мы пакуль паведаміць не можам.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Памерла Дзіяна Чаркасава, маці забітай у 2004‑м годзе журналісткі
24.06.2024
Абноўлены «Белсат» можа спыніць вяшчанне праз спадарожнік
15.07.2024
Наеліся публічнасці: людзі моцна змянілі свае паводзіны ў сацсетках
09.10.2024
Дырэктара тэлекампаніі «Гродна» звольнілі за п’яную язду — Hrodna.life
24.01.2024