• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    TikTok праўладнага блогера з 37 тысячамі падпісчыкаў прызналі «экстрэмісцкім»

    31 жніўня суд Лоеўскага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» Tik­Tok-акаўнт «Тот самый Белорус». Гэта акаунт праўладнага блогера з Мазырскага раёна Андрэя Нікіціна, піша «Гомельская Вясна».

    TikTok праўладнага блогера Нікіціна прызналі «экстрэмісцкім»

    Андрэй Нікіцін. Фота: Жыццё Палесся

    На момант прызнання «экстрэмісцкім» у рэсурса было 37,3 тысячы падпісчыкаў і амаль 644 тысячы лайкаў, адзначае Telegram-канал «Витебск, я гуляю!» У апублікаваных роліках блогер у сваеасаблівай іранічнай манеры крытыкаваў Захад і апазіцыю, а таксама прасоўваў праўладныя наратывы, падтрымліваў Лукашэнку.

    У 2024 годзе дзяржаўная «СБ. Беларусь сегодня» прысвяціла Нікіціну вялікі хвалебны матэрыял. Там яго называлі «байцом інфармацыйнага фронту», «нязломным і бескампрамісным» і распавядалі, як ён «фарміраваў інфармацыйны парадак дня». Зараз старонка, дзе размяшчаўся артыкул, пустая, але захавалася копія ў вэб-архіве. Таксама блогер даваў каментар мясцовай газеце.

    Артыкул пра Андрэя Нікіціна ў выданні «СБ. Беларусь сегодня». Скрыншот: web.archive

    Верагодна, у «экстрэмісцкі спіс» акаўнт Нікіціна трапіў праз саркастычныя (з пункту гледжання аўтара) загалоўкі: «Как режим Лукашенко издевается над белорусами», «Довел Лукашенко Беларусь», «Как белорусы живут в такой диктатуре». У роліках блогер распавядаў, як правіцель «здзекваецца» з беларусаў, «будуючы» ім дзіцячыя садкі, спартовыя пляцоўкі, роварныя дарожкі, «засяваючы» палі і «ствараючы» розныя іншыя даброты. Хутчэй за ўсё, суддзя не стаў адглядаць кантэнт, а вынес пастанову абапіраючыся выключна на назвы відэа.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.