• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мікіта Найдзёнаў выехаў з Беларусі. І поўны ранейшага агнявога гумару

    Беларускі паэт, музыка, Мікіта Найдзёнаў і выпукнік журфаку, якога ў ліпені лукашэнкаўскі суд асудзіў на тры гады «хатняй хіміі», размясціў у інстаграме допіс, у якім паведамляе, што яму ўдалося выехаць з Беларусі ў Польшчу, піша «Наша Ніва».

    «Столькі ўсяго здарылася за мной за апошнія паўгады! Такая фактура, хоць у стэндап, хоць на новы зборнік.

    Жыву ў Варшаве, строю планы, і ёсць адчуванне, што ўсё атрымаецца…

    Часта пішуць «дальше — больше», і робяць памылку, бо правільна «дальше — Польша», — з уласцівым яму гумарам піша Найдзёнаў.

    Мікіта Найдзёнаў — беларускі паэт і музыка, былы франтмен гурта Hur­ma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі «Залаты Апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

    Найдзёнава затрымалі сёлета 25 сакавіка. Яго абвінавачвалі паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Найдзёнава палітвязнем.

    З канца красавіка ён знаходзіўся ў СІЗА № 8 Жодзіна. У ліпені яго перавялі са Следчай турмы № 8 у СІЗА‑1 у Мінску.

    24 ліпеня суддзя Марына Клімчук у судзе Ленінскага раёна Мінска вынесла Мікіту Найдзёнаву прысуд. Яму далі 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Пасля абнародавання прысуду Найдзёнава вызвалілі з‑пад варты ў зале суда.

    22 верасня стала вядома, што Мікіту Найдзёнава МУС уключыў у свой «спіс экстрэмістаў».

    Чытайце яшчэ:

    Ларыса Шчыракова ўжо ў гомельскай жаночай калоніі № 4

    Ольга Горбунова: «Десятки людей уже получили помощь, собранную во время онлайн-марафона»

    «Не нужно арестовывать всех. Достаточно заставить большинство журналистов замолчать». Представитель организации «Индекс цензуры» — о ситуации в Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці