• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Маскве арыштавалі журналіста, які супрацоўнічаў з «Белсатам»

    Басманны суд Масквы задаволіў хадайніцтва следства і адправіў у следчы ізалятар журналіста Канстанціна Габава, паведаміла «Медуза» са спасылкай на прэс-службу судоў агульнай юрысдыкцыі.

    У паведамленні прэс-службы Канстацін Габаў прадстаўлены як прадзюсар навінавай службы інфармацыйнага агенцтва Reuters. Пры гэтым ТАСС называе яго былым прадзюсарам Reuters.

    У той жа час тэлеграм-канал «Осторожно, новости» піша, што ў 2022 годзе журналіст працаваў на тэлеканале «Белсат», а да гэтага — на тэлеканалах «Мир» і «Москва 24».

    Габава абвінавачваюць па артыкуле аб удзеле ў «экстрэмісцкай супольнасці» (Частка 2 артыкула 282.1 Крымінальнага кодэкса РФ).

    Па версіі следства, Габаў прыняў удзел у падрыхтоўцы фота– і відэаматэрыялаў для публікацыі на ютуб-канале «Навальны Live». У паведамленні прэс-службы суда сказана, што канал, маўляў, выкарыстоўваюць для публікацыі кантэнту Фонду барацьбы з карупцыяй, абвешчанага ў Расіі «экстрэмісцкай арганізацыяй». 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці