• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акаўнты беларускіх медыя ў TikTok: што паглядзець?

    Студэнт ЕГУ спецыяльна для БАЖ паглядзеў на акаўнты беларускіх медыя ў гэтай сацсетцы і распавядае, што за медыя размяшчаюць там.

    Фота: pexels.com

    Калі вы любіце глядзець навіны, то ў Tik­Tok можна лёгка знайсці каналы беларускіх медыя і падпісацца. 

    Навіны распавядуць коратка і зразумела, напрыклад, у акаўнце «Нашай Нівы». Акаўнт налічвае больш за 32 тысячы падпісантаў.

    Самае папулярнае відэа сабрала 1,2 мільёны праглядаў. У ім украінская бежанка, жанчына сталага веку, распавяла, як яна ратавалася ад вайны. «Якія бандэраўцы?…Ніхто нас не прыцясняў», — кажа ў відэа жанчына.

    На 257 тысяч праглядаў заляцела відэа, у якім высвятляецца, як у розных рэгіёнах Беларусі называюць адну і тую ж ягаду.

    @nashaniva А як вы называеце гэтыя ягады? #беларусь #беларускіцікток #беларускітыкток #мова #нашаніва #беларускаямова #беларусьсейчас #беларусьновость #ягоды ♬ Don­ki, fun loop music play­ing in the supermarket(844392) — スキャット後藤

    Любіце фармат тэлебачання? На акаўнце «Белсату» акурат можна пабачыць фрагменты дыскусій, каментары экспертаў, абмеркаванні апошніх падзей у студыі, рэпартажы. На «Белсат» у Tik­Tok падпісана 42,6 тысяч падпісантаў.

    2 мільёны праглядаў набрала найбольш папулярнае відэа, дзе мужчына з Расіі, якому прыйшла позва ў войска, кажа, што паедзе на фронт толькі з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шойгу, а пасля спальвае позву.

    Карыстаюцца папулярнасцю такія ролікі «Белсату», як, напрыклад, зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў з нагоды Дня Волі.

    @belsat_tv «Пакуль мы разам і не апускаем рук, мы крочым да сваёй перамогі» #беларусь #святланаціханоўская #ціханоўская #тихановская #обращение #тихановскаябеларусь #дзеньволі #беларускіцікток #белсат ♬ оригинальный звук — Bel­sat TV

     

    Адным з найбольш папулярных у Tik­Tok з’яўляецца акаўнт Malan­ka Media. Ён налічвае 113,5 тысяч падпісантаў.

    3,4 мільёны праглядаў набрала навіна пра распаўсюд ганконгскага грыпу ў Беларусі. Усяго на канале больш за дзясятак відэа з праглядамі больш за 1 мільён. Сярод іх расповед, як студэнт выйграў суд у каледжа.

    @malankamedia ⚡️Студент выиграл суд у колледжа #новости #Беларусь #Могилёв #Маланка #колледж #образование #университет #Беларусы #суд #отработка #распределение ♬ оригинальный звук — Маланка Медиа

     

    У акаўнце медыя можна пабачыць кароткія, лаканічныя, змястоўныя і дакладныя навіны. Хоць гэта і дастаткова традыцыйны фармат, аднак гэта не перашкаджае відэа набіраць прагляды.

    Пачуць не толькі навіны і каментары, але яшчэ і шмат разважанняў і экспертных меркаванняў можна на акаўнце «Еўрарадыё». Сярод гасцей — палітолаг Павел Усаў, палітычны аналітык Арцём Шрайбман, экспертка па адукацыі Роза Турарбекава, гендарная экспертка Ірына Сідорская, гісторык Аляксандр Фрыдман ды іншыя.

     

    @euroradio Чаму каліноўцы не заходзяць у Беларусь, як байцы «Легіёна свабоднай Расіі» — у Белгарадскую вобласць РФ? Справа ва ўкраінцах і #лукашенко. Тлумачыць гісторык Аляксандр #Фрыдман. #беларусь #БЧБ #беларусь🇧🇾 #бчб🤍❤🤍 #цікток #ціктокпабеларуску ♬ оригинальный звук — Euro­ra­dio

     

    Сам акаўнт налічвае 13,6 тысяч падпісантаў, а найбольш папулярнае відэа набрала 1,1 мільён праглядаў. На відэа ўкраінскія вайскоўцы ўсталёўваюць бел-чырвона-белы сцяг на мяжы Украіны з Беларуссю. Відэа апублікавана яшчэ ў сакавіку 2023 года.

    Не толькі навіны, але і шмат цікавых гісторый распавядае «Салідарнасць». У акаўнта 15,3 тысячы падпісантаў. Самае папулярнае відэа «Кім Лукашэнка можа быць на пенсіі?» набрала 1,1 мільён праглядаў.

    У акаўнта ёсць некалькі катэгорый відэа: «Стыдные новости», «Мир», «Интервью», «Беларусь». У першай катэгорыі аглядаюць навіны, за якія было сорамна: калі чыноўнік дапусціў 11 памылак у адказе на зварот, дзе пераблыталі мёртвую і жывую дзяўчыну, дрэнны стан беларускіх дарог у Гомельскай вобласці і іншае.

    @gazetaby Чиновник допустил 11 грамматических ошибок, отвечая на вопрос беларусов и другие новости этой недели, за которые нам было стыдно #новоститиктока #белтикток #беларусьтикток #беларусьсейчас #новостибеларусь #медыясалідарнасць #gazeta­by #лукашенко #беларусьновости #минсксейчас ♬ оригинальный звук — Салідарнасць

     

    У іншых катэгорыях разглядаюць навіны Беларусі і свету. У катэгорыі інтэрв’ю публікуюцца вытрымкі з матэрыялаў «Салідарнасці», часцей за ўсё ў выглядзе выяваў і цытат, часам цытаты агучваюць. Але ў акаўнце можна знайсці і шмат цікавых гісторый, напрыклад, якая беларуская мастачка скарыла Парыж, чаму ў Беларусі мала мёду, хто быў першым міністрам абароны Беларусі.

    Шмат гісторый можна сустрэць у акаўнце «Зеркало». Гэта таксама адзін з найбольш папулярных акаўнтаў беларускіх медыя ў Tik­Tok. Ён налічвае больш за 210 тысяч падпісантаў.

    Самае папулярнае відэа набрала 5,6 мільёнаў праглядаў. Відэа апублікавалі яшчэ ў лістападзе 2022. Там распавядаюць, як на мяжы Беларусі з Украінай будуюць плот, і колькі ўсяго краін умацавалі межы з Беларуссю.  А вось лічбы пад нядаўняй навіной пра новую беларускую касманаўтку падбіраюцца да 700 тысяч праглядаў.

    @zerkalo.io

    Беларусской космонавтке поставят памятник. #Зеркало #Беларусь #космос #космонавтка #Василевская #скульптура #памятник #Лукашенко #пропаганда #идеология #новостиБеларуси

    ♬ оригинальный звук — Зеркало | Новости

     

    Сярод рубрык у акаўнце можна знайсці: «Лайфстайл», «Кошты», «Беларусы за мяжой», «Фактчэк», «Выезд за мяжу», «Гумар», «Шоў-бізнес», «Суд» і «Затрыманні». Так, у рубрыцы фактчэк разбіраюцца выказванні прапаганды і стэрэатыпы. У іншай рубрыцы распавядаюць пра самыя розныя здарэнні з беларусамі за мяжой: каго пазбавілі ВНЖ, хто падарожнічаў вакол свету з адным заплечнікам, хто стаў паліцэйскім у Канадзе.

    Што адбываецца з беларусамі на мяжы, як патрапіць у Літву, калі межы закрыюць, якім чынам спрабуюць правесці праз мяжу забароненыя рэчы — для гэтага ў акаўнта ёсць асобная рубрыка. Шмат відэа распавядаюць пра чалавечыя гісторыі, якія здараюцца са звычайнымі людзьмі, напрыклад, як жыхарка якога гораду стала ў Кітаі топавай мадэллю, як беларуска апынулася ў працоўным рабстве, што стала з беларускай, якая патрапіла пад камбайн.

    Акаўнт «Медыязона.Беларусь» мае 4,7 тысячы падпісантаў.

    Самы папулярны пост сабраў 1 мільён праглядаў. Ён складаецца з вытрымак артыкула пра прысуд сям’і Таратутаў са Слуцку, якія здзекваліся са свайго дзіцяці, а пасля забілі яго. У вытрымках з артыкулу распавядаецца і пра перадгісторыю: рэакцыю суседзяў, медыкаў і міліцыі, жыццё ў сям’і, адносіны да дзіцяці

    Скрыншот

    Часцей за ўсё ў акаўнце медыя можна пабачыць ілюстраваныя карткі з фрагментамі артыкулаў, аднак часам у акаўнце праскокваюць смешныя відэа на тэму надзённых праблем. Напрыклад, закрыццё памежнага пункту паміж Літвой і Беларуссю і ўсё пра кібербяспеку тлумачыцца на коціках (і не толькі). 

    Акаўнт «Радыё Свабода» налічвае амаль 94 тысячы падпісантаў.

    Самае папулярнае відэа ў акаўнта ажно за 2019 год — пра вяселле двух гусей. Яно набрала 3,5 мільёны праглядаў. Наступнае відэа ўжо з 2020 года: адказ Лукашэнкі працаўнікам МЗКЦ. «Мы правялі выбары. Пакуль вы мяне не заб’еце іншых выбараў не будзе», — адказвае Лукашэнка.

    У акаўнце можна знайсці рубрыкі: «Карысныя парады», «Проста пра грошы», «Па-беларуску», «Гісторыя на Свабодзе». Вядучая акаўнта распавядае як перажыць зіму ці як абараніцца ад спёкі, дзеліцца цікавымі фактамі з беларускай гісторыі і трапнымі беларускамоўнымі выразамі.

    @radio_svaboda #гісторыянасвабодзе #мованасвабодзе ♬ Calm LoFi song(882353) — S_R

     

    Самае папулярнае відэа ў Tik­Tok акаўнце City­dog набрала цэлых 5,7 мільёны праглядаў. У ім паказваецца адкрыццё сэканд-хэндаў у Беларусі: як было тады і як цяпер. Відэа заканчваецца адкрыццём крамы ў суправаджэнні міліцыянтаў у поўным абмундзіраванні. Ролік апублікавалі яшчэ ў сакавіку 2023.

    @citydog_by В Минске секонды открывают вместе с милицией в полном обмундировании. По крайней мере, во время школьных каникул #min­sk #sec­ond­hand #секондхенд #секондминск #завоз #belarus ♬ orig­i­nal sound — Emi­ly

     

    Усяго ў акаўнта 14 тысяч падпісантаў. Там можна пабачыць надзённыя відэа пра жыццё ў Беларусі, настальгію па 2019 годзе, выезд за мяжу. Праз іх актуальнасць гэтымі відэа захочацца падзяліцца.

    Акаўнт KYKY.ORG мае 18 тысяч падпісантаў. «Беларусь, от которой не больно (отчасти)» – так пазіцыянуе сябе медыя. KYKY.ORG усё яшчэ размяшчае кантэнт у Tik­Tok, хаця медыя часткова прыпыняла працу.

    @kykyorg Оууу е #беларусь #минск #житковичи #белтыкток #реки #беларускіцікток #мем ♬ dźwięk ory­gi­nal­ny — куку орг

     

    Самае папулярнае відэа набрала 761,6 тысяч праглядаў. Герой «распавядае пра жыццё за мяжой без купюр». Калі хочацца пасмяяца з рэчаіснасці, то гэта сюды. «Беларускія падарожнікі як гукі з Tik­Tok», спакойная музыка, каб заснуць ды героі сюжэтаў беларускага ТБ – усё у Tik­Tok акаўнце медыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці