• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ва Уроцлаве адкрылася выстава беларускай фатографкі

    Праект BETONIUM Кацярыны Кузьмічовай — гэта пошук сучаснай ідэнтычнасці былых сацыялістычных краін у кантэксце архітэктурнай спадчыны —  жылых панэльных дамоў. Паглядзець на незвычайныя працы можна да 15 верасня.

    Фота: katerinakouzmitcheva.com

    Выстава працуе ва Ўроцлаве ў Галерэі сучаснага мастацтва MD_S, піша тэлеграм-канал «Белорусская фотография».

    Праект беларускай фатографкі даследуе ідэнтычнасць ва ўмовах розных ідэалагічных сістэм і гарадской палітыкі. Аўтарка спрабуе зразумець і ўласны досвед жыцця ў адной з савецкіх рэспублік.

    «Людзі жывуць у дамах, створаных яшчэ ў савецкі час, але іх светапогляд і светапоглядны складнік фарміруюцца ўжо ў іншым, чым сацыялістычным, асяроддзі. У гэтай сітуацыі яны фарміруюць новыя гарадскія рытуалы, практыкі і сэнсы».

    Здымкі для праекта вяліся ў розных краінах былой «жалезнай заслоны», у тым ліку ў Польшчы, Славакіі, Германіі, Грузіі, Беларусі, Славеніі, Літве.

    Кацярына Кузьмічова беларуская фатографка, зараз жыве ва Ўроцлаве. Працуе на стыку дакументальнай і мастацкай фатаграфіі. У сваіх праектах яна даследуе тэмы ўзаемадзеяння людзей і палітычных сістэм, канструктыўнай памяці ідэнтычнасці, праблемы жаночых гендэрных роляў. 

    Выпускніца Санкт-Пецярбургскай Акадэміі дакументальнай і мастацкай фатаграфіі «Фатаграфіка», Акадэміі прыгожых мастацтваў ва Ўроцлаве, а таксама стыпендыят праграмы Gaude Polo­nia Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, член Міжнароднай асацыяцыі фотажурналістаў WOMEN PHOTOGRAPH. Пераможца міжнародных фотаконкурсаў TIFA і BIFA. Яе працы публікаваліся, у часопісах «Bird in Flight», «Mono­vi­sions» і «Dod­ho».

    Фота: katerinakouzmitcheva.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці