• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Пенсійную картку заблакавалі, на працу не бяруць: стары». Фатографу Генадзю Верацінскаму патрэбна дапамога

    67-гадовы беларус Генадзь Верацінскі апынуўся ў крытычнай сітуацыі ў Польшчы і просіць дапамогі грамады. У мужчыны ёсць сродкі пратрымацца на плаву яшчэ два месяцы.

    Генадзь Верацінскі. Аўтапартрэт

    Генадзь Верацінскі інвалід 2 групы. У яго цэлы букет захворванняў, у тым ліку адсутнічае адна нырка. Фатограф пакінуў Беларусь у 2023 годзе з‑за палітычнага пераследу. Тады ж атрымаў разавую дапамогу ў памеры 3 тысяч еўра.

    Картку, на якую прыходзіла пенсія з Беларусі, яму заблакавалі яшчэ ў траўні 2024 года. Грошы, якія дзяржава абавязана выдаткоўваць пенсіянеру, больш не дасяжныя.

    Мне прызначылі польскую пенсію ў памеры 18 злотых у месяц: я плаціў падаткі тры месяцы, за што мне і налічылі пенсію. Апрача таго, мне таксама заплацілі 2 тысячы злотых на год — і ўсё, тлумачыць суразмоўца.

    Фатограф жыве пад Варшавай у хостэле. 

    — Я жыву адзін у невялікім пакоі, дзе ёсць і прыбіральня, і душ — усё разам.  У мяне засталося каля 800 еўра — гэта на аплату пакоя і ежу. І ніякіх грошай не прадбачыцца, — адзначае спадар Генадзь.

    Іншых крыніц існавання мужчына не мае. Працаўладкавацца не ўдаецца.

    Я інвалід 2 групы, цяжка хадзіць і дыхаць. Гэта адна прычына, па якой мяне не бяруць на працу. А другая — мне ўжо 67 гадоў. Я спрабаваў стаць на біржу працы, сказалі: ты занадта стары, цябе нікуды не возьмуць, — разводзіць ён рукамі.

    У другой палове 1990 — пачатку 2000‑х Генадзь Верацінскі працаваў у юрыдычным выданні «Феміда Nova», на сайце АГП, у некаторых іншых выданнях. Ён і зараз робіць здымкі, вось толькі «ўсім трэба фатаграфіі, але нямногія гатовыя плаціць». Прынамсі, за год яму заплацілі каля 25 еўра ганарараў…

    Падтрымаць Генадзя Верацінскага

    PKO Bank Polski

    IBAN PL71102011690000840208657506

    BIC SWIFT BPKOPLPW

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці