Уладальнік s13.ru Сяргей Чабоцька не выйшаў пасля адміністрацыйнага арышту
Трэція 15 сутак адміністрацыйнага арышту ва ўладальніка гродзенскага інфармацыйнага партала s13.ru Сяргея Чабоцькі скончыліся 7 снежня. Але на волю ён не выйшаў. Пра гэта паведамляе Hrodna.life.
Пра чарговы адміністрацыйны суд невядома. Паводле Hrodna.life, гэта можа сведчыць пра тое, што Сяргея Чабоцьку ўзялі пад варту.
«Увесь горад на вушах». Што адбываецца ў Гродне пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім»
Уладальніка найбуйнейшага гродзенскага навінавага партала s13.ru Сяргея Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка 2024 года. З таго ж дня сайт перастаў абнаўляцца. 25 кастрычніка Сяргея асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да «экстрэмісцкай дзейнасці» або прапагандуе такую дзейнасць).
Другі раз рэдактара s13.ru, не выпускаючы на волю, асудзілі 6 лістапада паводле часткі 1 артыкула 24.23 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства).
Трэці суд адбыўся 22 лістапада па абвінавачанні ў распаўсюджвані «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
30 кастрычніка стала вядома, што кантэнт s13.ru і яго тэлеграм-канала прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».