• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшла на волю галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

    Яна цалкам адбыла тэрмін зняволення. Па інфармацыі «Вясны», калега вызвалілася 7 снежня 2024 года.

    Ірына Леўшына выйшла на волю

    Ірына Леўшына. Фота: svaboda.org

    «Прывітанне ўсім сябрам! 7 снежня я пакінула ПК‑4, адбыўшы за кратамі 3 гады, 3 месяцы і 3 тыдні. Паколькі я збіраюся заставацца ў Беларусі, то ўсялякія каментары з майго боку, як вы разумееце, не магчымы. Скажу толькі, што са здароўем усё у парадку, з настроем — таксама. Прызвычайваюся да волі, да шчасця быць побач з роднымі, да звычайнага жыцця. Дзякую ўсім, хто хваляваўся за мяне ўвесь гэты час, я адчувала вашу падтрымку на адлегласці!», — напісала Ірына Леўшына на сваёй старонцы ў Face­book.

    Ірыну Леўшыну затрымалі 18 жніўня 2021 года. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса — стварэнне ці кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем. Улады прызналі інфармацыйнае агенцтва БелаПАН «экстрэмісцкім фармаваннем» толькі праз тры месяцы пасля затрымання Леўшынай.

    Суд па «справе БелаПАН» пачаўся 6 чэрвеня 2022 года ў Мінскім абласным судзе і доўжыўся чатыры месяцы. Суддзя Вячаслаў Тулейка 6 кастрычніка вынес прыгавор: Ірыне Леўшынай прызначылі 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

    Тады ж па «справе БелаПАН» былі вынесеныя выракі: журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву — 14 гадоў калоніі; ягонай жонцы Ірыне Злобінай — 9 гадоў калоніі; экс-дырэктару БелаПАН Дзмітрыю Наважылаву — 6 гадоў калоніі.

    На пачатку 2023-га Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу фігурантаў «справы БелаПАН». Суддзя Андрэй Кавальчук пакінуў прысуды ў сіле. У хуткім часе Ірыну Леўшыну этапавалі ў жаночую папраўчую калонію № 4 у Гомелі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці