• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Vadimati паведаміў, што справу аб абразе ім Вольгі Бондаравай спынілі

    Пра вынікі праверкі за абразу праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай блогерам і палітвязнем Вадзімам Ермашуком (Vadi­mati) паведаміў сам Вадзім у сторыс. Паводле яго, справу спынілі, бо не знайшлі доказаў, што пад «гродзенскай шлюхай» Вадзім меў на ўвазе Вольгу.

    Вадзім Ермашук. Крыніца фота: Вясна

    Навіну аб спыненні праверкі Вадзім даведаўся ад участковага, які ёй займаўся. Прычынай стаў недахоп доказаў. «Там няма яе імя, прозвішча, а яна гэта прыняла на сябе ўсё — што яна шлюха і шалава гродзенская, уяўляеце?».

    Артыкул за абразу ў Беларусі прыбралі з Крымінальнага кодэкса. Цяпер за яе пагражае адміністрацыйная адказнасць. Пад абразай разумеюць наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме. За гэта паводле арт. 10.2 КаАП пагражае штраф або арышт.

    Вадзім папрасіў перадаць навіну Вользе і паабяцаў пры сустрэчы абас*аць яе.

    Вядома, што Вадзім таксама падаваў заяву ў міліцыю на Бондараву за абразу — органы не адрэагавалі.

    Гродзенскі блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук адбыў тры гады калоніі і пакінуў Беларусь. Да ад’езду ён перанёс некалькі аперацый з‑за анкалогіі і паспеў папрацаваць на «Кароне». Яго акаўнт у Insta­gram прызналі экстрэмісцкім.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці