• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абнаўленні ў «экстрэмісцкім» спісе: старонка «Тэлеканал Белсат», кнігі Сяргея Навумчыка, Instagram-аккаунт 71-гадовай блогеркі

    У абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмістцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі ўвайшлі інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі» цягам мінулага тыдня.   

    У «экстрэмісцкі спіс» трапілі кнігі журналіста Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другi» і «Дзевяноста трэці»

    Сяргей Навумчык і пяць кніг пра кожны з гадоў — з 1991 па 1995 год. Фота: Uladz Hrudzin, RFE/RL

    Паводле рашэння суда Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ад 13 лютага «экстрэмісцкім» прызнаны змест акаўнта brest-region у Tik­Tok (ідэнтыфікатар на сайце не ўказаны).

    У той самы дзень суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай» старонку з назвай  minsk_new.s у Insta­gram (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/minsk_new.s/). «Экстрэмісцкім» прызнаны і лагатып старонкі — паводле апісання на сайце ведамства ён выглядае як «надпіс «ВАЖНЫЕ НОВОСТИ» на фоне зямнога шара сіняга колеру».

    13 лютага суд Ленінскага раёна Гродна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» прыватны Telegram-канал «Вестник Михеева: Беларусь и мир» з ідэнтыфікатарам  https://t.me/belarusian_herald. Гэта рэсурс, на якім транслююцца навіны з Украіны і Беларусі, на яго падпісаны ўсяго 20 чалавек.

    Суд Заводскага раёна Мінска 11 лютага прыняў рашэнне лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» кнігі журналіста Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другi» і «Дзевяноста трэці», якія выйшлі ў выдавецтве  «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода» ў  2017 годзе.

    10 лютага суд Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» кантэнт, размешчаны ў группе «Тэлеканал «Белсат» у сацсетцы «Одноклассники»» ( ідэнтыфікатар https://ok.ru/group/53990714703879).

    У той самы дзень суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў «экстрэмісцкім» Insta­gram-аккаунт ali­ak­san­drakhanevich з ідэнтыфікатарам  https://www.instagram.com/aliaksandrakhanevich. Аляксандра Ханевіч — 71-гадовая блогерка, якая была вымушана эміграваць з Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці