• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску залілі мантажнай пенай дзверы кватэры журналісткі Таццяны Ашуркевіч

    Таксама на металічных дзвярах у кватэру напісана фарбай «Верни долг!». Пра гэта журналістка распавяла ў сваім допісе ў Face­book.

    залілі мантажнай пенай дзверы кватэры журналісткі Таццяны Ашуркевіч

    Невядомыя залілі мантажнай пенай дзверы кватэры журналісткі Таццяны Ашуркевіч. Фота: сацсеткі

    Больш за тое, яна ўжо чатыры гады не жыве ў Беларусі і нават не кантактуе ні з кім са сваіх блізкіх. «Праз ідэалагічныя разыходжанні», — удакладняе журналістка ў сваім допісе ў Face­book і прыкладае фотаздымак, дасланы ў мінулыя выходныя суседзямі па пад’ездзе.

    Таццяна Ашуркевіч мяркуе, што ўсё гэта мала падобна да звычайнага хуліганства:

    «Я не магу на 100% сказаць, што гэта былі сілавікі, я іх не бачыла. Але гэта падобна да почарку спецслужбаў, калі прыгадаць, прыкладам, надпісы ў Вільні на беларускіх установах. Або прыгадаць, што і расійскія спецслужбы пакідаюць падобныя «графіці» сваім апазіцыйным дзеячам. Гэта падобна да нейкіх дваровых «разборак». Такі стыль расійскія і беларускія сілавікі звыклі выкарыстоўваць, каб прынесці шкоду людзям».

    Наўрад ці можна лічыць выпадковам і такое супадзенне: у той дзень, калі дзверы кватэры, што належыць журналістцы, нехта заліў мантажнай пенай, яе саму прыходзілі шукаць міліцыянты.

    Увогуле ж Таццяна Ашуркевіч не выключае, што здарэнне з дзвярыма — гэта працяг цкавання, якое пачалося яшчэ месяц таму.

    22 студзеня ў інтэрнэт-выданні Politi­co выйшаў артыкул журналісткі пра міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Еўрасаюза. Практычна адразу пасля гэтага Таццяне ў Insta­gram пачалі прыходзіць зняважлівыя допісы і пагрозы крымінальнымі справамі «за абразу Лукашэнкі» і «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці