• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Збор для экс-палітзняволенай журналісткі Ксеніі Луцкіной: лячэнне і адаптацыя

    3 сакавіка каманда эвакуацыі BYSOL дапамагла выехаць з Беларусі журналістцы і экс-палітзняволенай Ксеніі Луцкіной. Цяпер жанчына ў бяспецы, аднак мае патрэбу ў падтрымцы. 

    Сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак, намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі, экс-палітзняволеная Ксенія Луцкіна і старшыня БАЖ Андрэй Бастунец

    Сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак, намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі, экс-палітзняволеная Ксенія Луцкіна і старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. 4 сакавіка 2025 года. Фота: БАЖ

    Ксенія Алегаўна Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, займалася стварэннем дакументальных фільмаў на гістарычныя тэмы. У жніўні 2020 года, пасля выбараў, яна далучылася да забастоўкі супрацоўнікаў холдынгу, выказаўшы нязгоду з палітыкай кіраўніцтва, і пакінула пасаду і пакінула пасаду спецыяльнага карэспандэнта Белтэлерадыёкампаніі. Затым Ксенія ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады, дзе адказвала за сувязі з прэсай, і сумесна з іншымі журналістамі планавала стварыць «альтэрнатыўнае тэлебачанне» на платформе YouTube.

    22 снежня 2020 года Ксенія была затрыманая ў Мінску. Першапачаткова ёй прад’явілі абвінавачанне ва ўхіленні ад сплаты падаткаў, але пазней абвінавачанне было перакваліфікаванае на «змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады». 28 верасня 2022 года суд скараў яе на 8 год  пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    У зняволенні ў Ксеніі абвастрыліся праблемы са здароўем: у яе была дыягназавая пухліна галаўнога мозгу, якая павялічвалася, выклікаючы пастаянныя галаўныя болі і патрабуючы рэгулярнага прыёму абязбольвальных. У лютым 2023 года Ксенія перанесла цяжкую двухбаковую пнеўманію, што яшчэ больш аслабіла яе арганізм. Роўна праз год – у лютым 2024 – яшчэ адну.

    Нягледзячы на ​​пастаянны ціск у 2021 годзе Ксенія адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, застаючыся вернай сваім прынцыпам.

    13 студзеня 2023 года МУС дадаў палітзняволеную у «Спіс грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

    Ксенія Луцкіна

    Ксенія Луцкіна. Фота: з асабістага архіва

    20 жніўня 2024 года Ксенія Луцкіна была вызваленая паводле «памілавання», а 3 сакавіка пры дапамозе каманды эвакуацыі BYSOL яна пакінула Беларусь. Цяпер Ксенія нарэшце на волі, але барацьба за яе жыццё і здароўе працягваецца. Пасля 4 гадоў у турме і перанесеных хваробаў ёй неабходная тэрміновая медыцынская дапамога, аднаўленне і падтрымка.

    «Мы адкрываем гэты збор, каб дапамагчы Ксеніі пачаць новы раздзел жыцця — без страху, болю і пагрозаў. Дзякуй за вашу салідарнасць!», – зазначае каманда збораў BYSOL.

    Сума збору: €7000

    ДАПАМАГЧЫ КАЛЕЗЕ

    Пастаўлена такая сума, бо ў Ксеніі цяжкае захворванне, якое патрабуе лекавання. Каманда BYSOL разлічвае, што вялікая частка сродкаў пойдзе на медыцыну і яшчэ крыху застанецца для адаптацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці