• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У The New York Times з’явіліся ілюстрацыі мінскага мастака

    З запытам праілюстраваць эсэ свайго аўтара да мінскага мастака, ілюстратара Дзмітрыя Кашталяна звярнуўся The New York Times. 

    Дзмітрый Кашталян

    Дзмітрый Кашталян. Фота: facebook/MiaArtGallery

    Партфоліа мінскага мастака, ілюстратара Дзмітрыя Кашталяна ўчора папоўнілася на яшчэ адну важную адзнаку: яго праца з’явілася на старонках The New York Times. Толькі летась Reform.news пісаў пра досвед супрацоўніцтва творцы з еўрапейскім брэндам СROPP — серыя ілюстрацый дызайнера была размешчана на калекцыі адзення, гэтым разам з запытам праілюстраваць эсэ свайго аўтара да Дзмітрыя Кашталяна звярнуўся The New York Times.

    Праілюстраваць беларускага мастака папрасілі эсэ прафесара Sim­mons Uni­ver­si­ty Рэнэ Бергланда (Renée Berg­land). Тэкст пад назвай «Што нам расказвае дадо праз 300 гадоў пасля яе знікнення» («What the Dodo Tells Us, 300 Years After Its Extinc­tion») (у эсэ таксама ёсць і другая назва «Як жыць лешп, звяртаючыся да досведу дадо») — Reform.news) выйшаў у The New York Times 9 сакавіка.

     У The New York Times з’явіліся ілюстрацыі мінскага мастака

    Ілюстрацыя Дзмітрыя Кашталяна да эсэ Рэнэ Бергланда ў The New York Times. Крыніца: The New York Times

    «Гэты артыкул даследуе, як з цягам часу змянялася наша ўяўленне пра дадо і выміранне, — прадставіў тэкст, да якога рабіў ілюстрацыю, Дзмітрый Кашталян. — Аўтар сцвярджае, што да нядаўняга часу людзі з усіх сіл спрабавалі зразумець канцэпцыю вымірання.

    Але калі мы зразумелі, што людзі вінаватыя ў знікненні дадо і многіх іншых відаў, нашы погляды на выміранне змяніліся. Некаторыя разглядаюць гэта як жахлівы, непазбежны лёс чалавецтва. Іншыя бачаць у гэтым доказ нашай выключнасці, нашай здольнасці карэнным чынам фармаваць свет.

    А некаторыя нават разглядаюць выміранне як прыроднае шчасце, сілу, якая расчышчае шлях для з’яўлення і росквіту новых відаў», — падзяліўся мастак.

    «Стварэнне ілюстрацыі, якая візуальна адлюстроўвае такую ​​складаную тэму, было адначасова праблемай і прывілеем, — дадае ён. — Рэдакцыйная ілюстрацыя адыгрывае вырашальную ролю ў апавяданні, дапамагаючы перавесці складаныя ідэі ў пераканаўчыя вобразы».

    Для гэтага эсэ Дзмітрый Кашталян зрабіў некалькі эскізаў, — распавёў ён выданню Chrysalis Mag.

    «Камандзе выдання спадабаўся адзін з іх, і мы разам давялі яго да розуму. Яны прапанавалі вельмі дакладныя і выйгрышныя змены, што палепшыла агульны канцэпт і захавала мне прастору як аўтару. За гэта я вельмі люблю працаваць з заходнімі выданнямі і іх арт-дырэктарамі», — зазначыў творца.

    Хто такі Дзмітрый Кашталян?

    Дзмітрый Кашталян — ілюстратар, жывапісец, стрыт-мастак. Яго стыль спалучае ў сабе дэталёвую графіку, пуантылізм і штрыплінг. Валодаючы больш чым 20-гадовым вопытам малявання, ён пачаў свой шлях з класічных графіці, якія ператварыліся ў мастацкае самавыяўленне, заснаванае на адказнасці і глыбокай веры ў значнасць і рэфлексіўнасць творчай працы.

    У даробку творцы — супрацоўніцтва з такімі брэндамі як Lavaz­za, Harper’s Mag­a­zine, AFAR Media, Enter­tain­ment Week­ly. Удзельнікі шматлікіх выстаў па ўсёй Еўропе. Сольная выстава Дзмітрыя Кашталяна «Рэха беспарадкаў» адбылася ў галерэі HotAs­Foc у Барселоне, Іспанія ў 2023 годзе. Зараз беларускі творца жыве ў Варшаве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці