60-годдзе адзначае журналіст і паэт Мікола Канановіч
Беларуская асацыяцыя журналістаў
13 сакавіка слонімскі журналіст і паэт Мікола Канановіч адзначае юбілей. Адзін з самых лепшых паэтаў Гарадзеншчыны з 1998 года працаваў у «Газеце Слонімскай», у апошні год існавання выдання быў яго галоўным рэдактарам.

Мікола Канановіч. Фота: з сайта «Радыё Рацыя»
Мікола Канановіч нарадзіўся 13 сакавіка 1965 года ў вёсцы Вострава Слонімскага раёна.
Скончыў Востраўскую ВШ і Міжэвіцкую СШ, Гродзенскае прафтэхвучылішча №41, працаваў кінамеханікам.
Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта (1992) шэсць гадоў выкладаў беларускую мову і літаратуру ў СШ №8 г.Слоніма. Аўтар кніг паэзіі «І доўжыцца ноч…» (2003) і «Вяртанне восені» (2019).
У 2022 годзе спадар Канановіч стаў лаўрэатам прэміі імя Анатоля Іверса.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў