«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Telegram-чат «Чат «Белавуд говорит!» і Telegram-канал «Кондратенко Виталий virus»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 10 лістапада чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Ілюстрацыя створана БАЖ з выкарыстаннем ChatGPT
У яго ўключылі Telegram-чат «Чат «Белавуд говорит!» (ідэнтыфікатар https://t.me/belawoodspeech). На гэты інтэрнэт-рэсурс падпісаны 153 чалавекі. Рашэнне лічыць яго «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 6 лістапада 2026 года суд Партызанскага раёна Мінска.
«Чат з’яўляецца месцам абмеркавання пастоў пра беларускае кіно Telegram-канала «Свяшчэнны Белавуд», — паведамляецца на інтэрнэт-рэсурсе ў папярэджанні пра яго «экстрэмісцкі» статус. Да слова, Telegram-канал «Свяшчэнны Белавуд» быў прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» яшчэ раней — на пачатку 2025 года.
«Экстрэмісцкім» прызнаны змест і Telegram-канала «Кондратенко Виталий virus» (ідэнтыфікатар https://t.me/phoenixosintvirus). Адпаведнае рашэнне прыняў 6 лістапада 2026 года суд Ленінскага раёна Брэста.
Віталь Кандраценка, вядомы як блогер Вірус, выехаў з краіны ў чэрвені 2020 года, цяпер жыве ва Украіне. Адтуль ён вядзе Telegram-канал, у якім крытыкуе і абражае прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл.
@bajmedia