• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўтару «Новага часу» Міколу Дзядку маглі прад’явіць новыя абвінавачанні

    Палітвязню Міколу Дзядку маглі прад’явіць новыя абвінавачанні, сцвярджае набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал. У прыватнасці, прыгадваецца арт. 130 ч. 3 КК аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці.

    Мікола Дзядок. Фота: Новы Час

    Нібыта актывіст прызнаўся ў арганізацыі, кіраўніцтве, адміністраванні шэрага анархічных рэсурсаў.

    Нагадаем, Мікола Дзядок атрымаў пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму. Паводле абвінавачання, з 4 жніўня па 1 лістапада 2020 года ён у сваім тэлеграм-канале распаўсюдзіў матэрыялы з заклікамі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

    23 жніўня 2020 года на несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Мінску ён выходзіў на праезную частку, выкрыкваў лозунгі, блакіраваў дарогу, перагароджваў шлях транспарту; вырабіў і захоўваў бутэлькі са сумессю бензіну і мінеральнага алею. Дзядок не прызнаў віну ні па аднаму з артыкулаў.

    Ён мусіў выйсці на волю 4 красавіка, але яго перавялі ў СІЗА №1 па новай крымінальнай справе па арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»), якая дазваляе бясконца працягваць тэрмін зняволеным.

    «Праўда без кампрамісаў». Пабачыла свет кніга Міколы Дзядка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці