• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Палынскі: Я патэлефанаваў у СК, мне прапанавалі з’явіцца з дакументамі

    Журналіст і музыка Ігар Палынскі, які цяпер жыве ў вымушанай эміграцыі, змясціў на сваёй старонцы ў Х скрыншот з базы вышуку МУС РФ, агульнай на тэрыторыі Беларусі і Расіі. У сувязі з якой крымінальнай справай яго шукаюць, журналіст дагэтуль не ведае.  


    «Пра тое, што я ёсць у той базе вышуку, ведаў яшчэ год таму. А тут сябры скідваюць мне скрыншот, дзе ўжо ёсць мой пашпартны фотаздымак. Яго я і запосціў. Як разумею, раней фота не было, а цяпер яны падцягваюцца. Напэўна, неяк сінхранізавалі гэта з беларускімі базамі, але сцвярджаць не магу — я ў гэтым не спецыяліст», — пракаментаваў свой допіс у Х Ігар Палынскі ў гутарцы з БАЖ.

    Для яго крыху дзіўна, што нават фотаздымак у вышуковай базе ёсць, а згадкі пра артыкул крымінальнага абвінавачання дагэтуль няма. Пра тое, што супраць яго распачалі крымінальную справу, журналіст даведаўся таксама выпадкова — ад знаёмых. Паводле Ігара Палынскага, спробы канкрэтызаваць гэтую інфармацыю нічога не далі:

    «Я патэлефанаваў у Следчы камітэт у Маладзечна, дзе я працаваў да выезду за мяжу ў «Рэгіянальнай газеце». Мне прапанавалі з’явіцца да іх з дакументамі, каб яны спраўдзілі маю асобу, і тады мне ўсё раскажуць. Я, вядома, пасмяяўся і нікуды не паехаў».

    Зараз журналіст жыве ў Польшчы і ставіцца да згадкі ў міждзяржаўнай базе вышуку з гумарам. Ён мяркуе, што для следчых няма ніякай таямніцы ў ягоным месцы знаходжання, але вакол асобаў, якіх у Беларусі чакаюць крымінальныя справы, знарок ствараецца штучная актыўнасць. Маўляў, «праца ідзе» і «вінаватых шукаюць».

    Ігар Палынскі нарадзіўся ў Полацку, працаваў карэспандэнтам полацкай раённый газеты, рэдактарам на рэгіянальным тэлеканале «Саммит+ТВ», потым пераехаў у Маладзечна, дзе супрацоўнічаў з «Рэгіянальнай газетай».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці