Журналісты атрымалі ўзнагароды Аб’яднанага пераходнага кабінета
Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод Аб’яднанага пераходнага кабінета адбылася напрыканцы канферэнцыі «Новая Беларусь», піша Беларускае Радыё Рацыя.
Узнагароды, паводле кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай, атрымалі людзі, якія «зрабілі асаблівы ўнёсак у беларускую справу». Сярод адзначаных — чатыры журналісты.
Крыж Адраджэння Беларусі братоў Луцкевічаў за шматгадовую працу, значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне і развіццё Беларусі праз сваю дзейнасць у сферы культуры ўручылі старшыні Беларускага саюзу ў Польшчы, старшыні Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўгену Вапе.

Яўген Вапа. Фота: Беларускае Радыё Рацыя
Медаль за плённую працу на карысць Беларусі атрымалі журналіст, рэдактар «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук і прэзідэнт Фонду салідарнасці Рэспублікі Польшчы, журналіст Рафал Дзенцялоўскі.

Зміцер Лукашук. Фота: Позірк
Былая палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна ўзнагароджаная Медалём няскораных імя Ларысы Геніюш.

Ксенія Луцкіна. Фота: Позірк
