«Рэпарцёры без межаў» апублікавалі партрэты зняволеных беларускіх журналістаў
Беларусь з’яўляецца ці не буйнейшай у свеце турмой для незалежных журналістаў, канстатуюць «Рэпарцёры без межаў».

Ілюстрацыя з сайта rsf.org
«Рэпарцёры без межаў» нагадалі праз партрэты пра 39 зняволеных беларускіх медыйшчыкаў:
«Прайшло пяць гадоў пасля сфальсіфікаваных «прэзідэнцкіх выбараў» у Беларусі 2020 года. Пятля рэпрэсіяў усё тужэй зацягваецца вакол шыі незалежных медыяў. Переаважная большасць незалежных медыяў вымушана эмігрыравала з краіны з‑за рэпрэсіяў і крымінальнага пераследу.
Рэжым Лукашэнкі метадычна выдаўлівае з краіны галасы, які крытыкуюць дзяржаву, а журналісты, якія мелі смеласць застацца на радзіме, плоцяць надзвычай высокую цану. Сённяшняя Беларусь з’яўляецца адной з буйнейшых у свеце турмаў для незалежных журналістаў.
Дзейны рэжым пераследуе незалежных журналістаў праз надуманыя абвінавачанні за «дзяржаўную здраду», «распальванне варожасці», у «экстрэмізме». Рэжым даў незалежным журналістам невялікі выбар — турма ці выгнанне», — адзначаюць «Рэпарцёры без межаў».
І падкрэсліваюць: у анлайн-галерэі яны паказваюць герояў цяперашняга дня Беларусі
Па ўзроўні свабоды слова Беларусь займае 159‑е месца ў свеце з 161, заявіла праваабарончая арганізацыя Article 19. А міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» у штогадовым Індэксе свабоды прэсы-2025 паставіла Беларусь на 166‑е месца са 180 краін.
Паглядзець партрэты цалкам можна тут.
Як вядома, беларускі медыйны ландшафт пасля 2020 года радыкальна змяніўся.
