• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць блогера Максіма Шабуцкага завочна распачалі крымінальную справу

    Справу вядзе ў парадку так званай «спецыяльнай вытворчасці» Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта (аддзел па Гродзенскай вобласці).

    Супраць блогера Максіма Шабуцкага завочна распачалі крымінальную справу

    Блогер Максим Шабуцкі. Фота: «Наша Ніва»

    Блогера Максіма Шабуцкага вінавацяць паводле 18 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

    • Распальванне варожасці (артыкул 130 КК );
    • Заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361 КК);
    • Арганізацыя масавых беспарадкаў (частка 1 артыкула 293 КК);
    • Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і удзел у іх (артыкул 342 КК);
    • Паклёп на прэзідэнта РБ (артыкул 367 КК);
    • Абраза прэзідэнта РБ (артыкул 368 КК);
    • Абраза прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК);
    • Абраза суддзі (артыкул 391 КК);
    • Паклёп (артыкул 188 КК);
    • Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (артыкул 369–1 КК);
    • Здзек з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК);
    • Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361–2 КК);
    • Удзел у экстрэмісцкім фармаванні (артыкул 361–1 КК);
    • Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361–4 КК);
    • Стварэнне злачыннай арганізацыі (артыкул 285 КК);
    •  Удзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы (артыкул 361–3 КК);
    •  Праходжанне падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361–5 КК);
    •  Змова з мэтай захопу ўлады (артыкул 357 КК).

    Максім Шабуцкі — экс-міліцыянт, блогер і былы добраахвотнік палка Каліноўскага. Ён быў лідарам фракцыі «Незалежныя беларусы» ў Каардынацыйнай радзе 3‑га склікання, але ў студзені 2025 года паведаміў пра свой выхад з КР з асабістых прычын.

    Цяпер Шабуцкі жыве ў замежжы, ён быў вымушаны пакінуць Беларусь у 2022 годзе праз пагрозу крымінальнага пераследу. З вясны 2020 года блогер вядзе ўласны YouTube-канал, які мае каля 60 тысяч падпісчыкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці