Супраць 13-ці. БАЖ пачынае ўдзел у Еўрапейскім журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках
У літоўскіх Друскеніках распачынаецца традыцыйны восеньскі міжнародны журналісцкі футбольны турнір, які праводзяць Літоўская федэрацыя спартыўных журналістаў і Літоўская футбольная федэрацыя. Чарговы раз запар Беларусь на турніры прадстаўляе каманда БАЖ.

Друскенікі, 14 верасня 2024 года. Фота: БАЖ
Сёлета турнір святкуе сваё 20-годдзе і з гэтай нагоды мае істотна пашыраны фармат, замест 6–7 ранейшых каманд у турніры прымаюць удзел журналісцкія каманды з 14-ці краін: Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны, Беларусі, Германіі, Венгрыі, Чэхіі, Румыніі, Сербіі, Грэцыі, Арменіі, Грузіі і Азербайджана.
Перад турнірам БАЖ традыцыйна сфармаваў спартовае крыло арганізацыі на чале з Мікітам Мелказёравым. 12 верасня, у пятніцу, БАЖаўцы згуляюць 6 матчаў групавога этапу чэмпіянату.
А ў суботу каманды, што выйдуць з груп, згуляюць матчы плэй-оф.
Спартовы комплекс Druskininkai, Друскенікі, Літва.
Уваход на матчы турніру вольны:
12 верасня з 12:00 да 17:00 — групавы этап,
13 верасня з 12:00 —плэй-офф.
