• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пагадненне пра 52‑х: на волі — журналістка з Брэста Алена Цімашчук

    11 верасня амерыканская дэлегацыя на чале з Джонам Коўлам прыбыла ў Беларусь. Вынікам перамоў амерыканскіх дыпламатаў з афіцыйным Мінскам стала вызваленне 52 палітычных вязняў. У Вільні сёння вітаюць журналістку з Брэста Алену Цімашчук.

    журналістка Алена Цімашчук суды над журналістамі

    Журналістка Алена Цімашчук. Фота: з асабістай старонкі ў Face­book

    Алена Цімашчук працавала ў абласной тэлерадыёкампаніі «Брэст». У якасці фрылансера супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Брестская газета», інтэрнэт-выданнем «Виртуальный Брест», а таксама «Брестским зелёным порталом».

    3 чэрвеня 2024 года суддзя Брэсцкага абласнога суда Дзмітрый Карасінскі асудзіў журналістку да 5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі і прызначыў штраф памерам 1150 базавых велічынь (гэта 46 000 рублёў ці амаль 14 000 долараў).

    Суддзя Карасінскі прызнаў журналістку вінаватай поводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (артыкул 369–1 КК), распальванні варожасці ці варажнечы (частка 3 артыкула 130 КК) і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (частка 3 артыкула 361–1 КК).

    16 жніўня ў Вярхоўным суддзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі журналісткі, але яго вынік так і не стаў вядомым.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці