• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Міністэрства сепультуры» запускае праект з канцэртамі беларускіх гуртоў

    Канцэрты на канале «Сепультура Alive» будуць адбывацца штомесяц: першы ўжо запланаваны на 16 кастрычніка.

    Аляксандр Чарнуха. Фота з асабістага архіва

    «Міністэрства сепультуры» запускае праект «Сепультура Alive». Анлайн-канцэрты з удзелам вядомых музыкантаў, інтэрактыў, эксклюзіўныя нумары і аўкцыёны будуць транслявацца штомесяц.

    Як гэты працэс будзе арганізаваны фізічна?

    Канцэрты будуць праводзіцца на пляцоўцы, дзе будзе здымачная група, брыгада, так бы мовіць,  – і канцэрт будзе транслявацца па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, — патлумачыў стваральнік праекта Аляксандр Чарнуха.

    Як узнікла ідэя?

    Зараз беларусы ўнутры Беларусі не маюць магчымасці патрапіць на канцэрты сваіх любімых музыкантаў. Галоўная задача праекта даць ім такую магчымасць: 70% аўдыторыі «Міністэрства сепультуры» знаходзіцца ўнутры краіны, — кажа стваральнік праекта. — Да таго ж гэта цудоўная гісторыя пра тое, што эмігранцкая супольнасць можа падтрымаць гэты праект і падарыць такую магчымасць беларусам. Мы не маем сталага фінасавання, і вельмі разлічваем, што менавіта так беларусы ў выгнанні падтрымаюць праект і самых музыкантаў, каб яны маглі зарабіць гэтым канцэртам. А мы маглі праводзіць канцэрты далей.

    Як падтрымаць «Сепультура Alive»

    Аляксандр Чарнуха падкрэсліў, што многія праекты апынуліся без пастаяннага фінансавання. І толькі дапамога гледачоў можа іх выратаваць. «Міністэрству сепультуры» ўдалося выжыць толькі дзякуючы таму, што яго падтрымалі больш за 340 чалавек.

    Праект «Сепультура Alive» запускаецца без фінансавай падтрымкі. Як мы ўсе ведаем, зараз не вельмі проста знайсці грошы, таму пакуль разлічваем на данаты. Канцэрты будуць бясплатныя, але мы заклікаем супольнасць беларусаў за межамі краіны падтрымаць музыкантаў і каманду «Сепультуры» данатамі. Менавіта гэтая падтрымка дае беларусам у Беларусі магчымасць ажыццявіць сваю мару і трапіць на канцэрт любімага гурта, які ўжо даўно не можа выступаць у роднай краіне, адзначае журналіст.

    Стваральнік праекта трымае інтрыгу і пакуль не называе імя першага госця.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці