• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародная кампанія #WeStandBYyou у падтрымку палітвязняў у Беларусі адзначае 5‑годдзе

    5 год міжнароднай кампаніі LIBERECO #WeS­tand­BYy­ou у падтрымку палітвязняў у Беларусі. За мінулыя гады яна ператварылася з экстраннай акцыі салідарнасці ў міжнародны праваабарончы рух.

    Афелія Нік сімваличная хросная Паліны Піткевіч

    Афелія Нік. Сімвалічная хросная журналісткі-палітвязынкі Паліны Піткевіч. Фота: з сайта libereco.org

    Палітыкі становіцца «хроснымі» беларускіх палітвязняў. А зараз час падвесці прамежкавыя вынікі. Адмысловае мерапрыемства, дзе збяруцца «палітычныя хросныя», пройдзе 8 кастрычніка ў Берліне, удзельнічаюць і былыя палітвязні, сярод якіх Ксенія Луцкіна:

    – Гэта адвакацыя правоў людзей, якія сёння знаходзяцца за кратамі ў першую чаргу. Гэта вялізная кампанія палітычных хросных. Гэта вельмі важна, таму што кожны палітычны хросны з’яўляецца чальцом нацыянальнага парламенту. Чым дакладней мы даносім нашу беларускую пазіцыю, чым дакладней нагадваем пра тых людзей, чыімі хроснымі яны з’яўляюцца, тым больш гучыць гэтая праблема ў Еўропе.

    Ксенія Луцкіна

    Ксенія Луцкіна. Фота: zerkalo.io

    LIBERECO запусціла кампанію #WeS­tand­BYy­ou 9 ліпеня ў 2020-ым годзе. 5 гадоў разам, у справе абароны палітвязняў, дзейнасць аб’ядноўвае палітыкаў еўрапейскага кантыненту, працягвае Ксенія Луцкіна:

    – Большасць палітычных хросных знаходзіцца ў Германіі, вялікая колькасць у Вялікабрытаніі, у Шатландыі, у Скандынаўскіх краінах. Вось гэты праект  LIBERECO – хросныя фактычна аб’ядноўвае парламентарыяў і палітыкаў з усёй Еўропы, якія сканцэнтраваныя на праблемах палітвязняў, і яны вельмі ў курсе праблемы.

    «Ціхія і мужныя героі, яны займаюць асаблівае месца ў маім сэрцы». Палітыкі і медыйшчыкі замежжа — пра зняволеных журналістаў

    Ад моманту, калі пачалася кампанія, яе падтрымалі больш за 560 палітыкаў з 24 краін Еўропы, і зараз 448 чалавек з’яўляюцца актыўнымі «хроснымі бацькамі» беларускіх палітвязняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці