• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Партал з беларускімі каранямі стаў найлепшым тэхналагічным медыя Казахстана

    Dig­i­tal Busi­ness, заснаваны камандай беларускіх журналістаў, атрымаў прэмію з рук прэм’ер-міністра Казахстана Олжаса Бектэнава. Партал быў прызнаны найлепшым тэхналагічным медыя гэтай краіны ў межах прэміі Dig­i­tal Bridge Awards. 

    CEO партала Digital Business Віталь Валянюк з прэм'ер-міністрам Казахстана Олжасам Бектэнавым

    CEO партала Dig­i­tal Busi­ness Віталь Валянюк з прэм’ер-міністрам Казахстана Олжасам Бектэнавым. 3 кастрычніка 2025 года. Фота: digitalbusiness.kz

    Узнагарода ў намінацыі Tech Media Excel­lence уручалася праектам, якія робяць значны ўклад у прасоўванне тэхналогіі парадку і фармаванне іміджу лічбавага Казахстана.

    Гэта не першае прызнанне каманды, у склад якой уваходзяць беларускія журналісты. Так у 2024 годзе Dig­i­tal­Busi­ness атрымаў перамогу як Best Tech Media па версіі Цэнтральна-Еўразійскага форуму для інвестараў і стартапаў. А сёлета ў траўні сталі першымі на рынку краіны, абышоўшы казахстанскіх калег.

    Віталь Валянюк

    Фота: з асабістай старонкі ў Face­book Віталя Валянюка

    Нагадаем, Dig­i­tal Busi­ness з’явіўся ў медыяпрасторы Казахстана ў 2022 годзе. Як тады прэзентаваў яго заснавальнік Віталь Валянюк, анлайн-выданне распавядае пра стартапы і бізнесы, якія захапляюцца лічбавымі тэхналогіямі.

    За тры гады калектыў павялічыўся да 15 чалавек, уключна рэдакцыю, камерцыйны аддзел і аддзел спецпраектаў, а таксама адміністрацыю. Зараз партал пазіцыянуецца як медыя для крэатыўнага класа Казахстана: для прадпрымальных, творчых і адкрытых лічбавым тэхналогіям людзей. 

    Паводле звестак GA, у верасні 2025 года сайт меў 1,5 мільёна ўнікальных карыстальнікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці