• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сузаснавальнік Вікіпедыі даў самае кароткае інтэрв’ю: ён сыйшоў пасля першага ж пытання вядучага

    Джымі Уэйлс абарваў інтэрв’ю на нямецкім падкасце Jung & Naiv праз 48 секунд з‑за пытання пра тое, хто стварыў Вікіпедыю.

    Сузаснавальнік Вікіпедыі Джымі Уэйлс даў самае кароткае інтэрв'ю

    Фотa: Х/jimmy_wales

    У Германіі прайшло адно з самых кароткіх сёлетніх інтэрв’ю: сузаснавальнік Вікіпедыі Джымі Уэйлс пайшоў са студыі пасля 48 секунд размовы з журналістам і блогерам Ціла Юнгам, піша Bild.

    Юнг пачаў размову з пытання, ці з’яўляецца Уэйлс адзіным заснавальнікам Вікіпедыі. Уэйлс рэзка адрэагаваў: «Гэта не важна. Гэта самае дурное пытанне ў свеце. Называйце мяне як хочаце».

    Калі вядучы паспрабаваў удакладніць фармулёўку, Уэйлс раззлаваўся: «Я ўжо чатыры разы адказаў. Гэта не важна. Ведаеце што? Я скончыў. Дзякуй». Пасля гэтага ён пакінуў студыю.

    Юнг, які застаўся ў кадры адзін, толькі заўважыў: «Добра. Самае кароткае інтэрв’ю на гэтым канале. Да пабачэння».

    Рэзкая рэакцыя Уэйлса звязаная з ягоным шматгадовым канфліктам з Лары Сэнгерам — другім стваральнікам Вікіпедыі. Сэнгер абвінавачваў Уэйлса ў тым, што той часам прадстаўляў сябе як адзінага заснавальніка праекта. На самой Вікіпедыі абодва па-ранейшаму пазначаны як «сузаснавальнікі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці