• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    YouTube выдаліў выпуск праекта «О(б)суждаем» па ініцыятыве «Беларусьфільма»

    З YouTube-канала праекта «О(б)суждаем» знік выпуск, у якім абмяркоўваўся фільм «Класная» «Беларусьфільма». Пра гэта паведаміў у Insta­gram беларускі журналіст і вядоўца шоў Іван Прус.

    выпуск «О(б)суждаем» пра фільм Класная

    Фота: Insta­gram Івана Пруса

    Журналіст адзначыў, што выпуск схавалі не ўладальнікі канала, а «Беларусьфільм».

    «Мацёрыя беларускія кіношнікі не вынеслі сваіх пачуццяў, выкліканых нашым разборам, і кінулі страйк. Вынік — відэа выдаленае». 

    Іван Прус піша, што будзе змагацца за лёс гэтага выпуску, але не ўпэўнены ў станоўчым выніку.

    «Так ці інакш, мы не маркоцімся, бо мы ведаем, што выпуск вы запомнілі — і мы яго памятаем. Цяпер — як адзін з лепшых. Магчыма, пасмяротна», — дадае Прус.

    Праект «О(б)суждаем», які вядуць два беларускія журналісты — Іван Прус і Глеб Сямёнаў, пазіцыянуецца як шоў, у якім абмяркоўваюць «крынжовыя гісторыі».

    Фільм «Класная» — новая стужка «Беларусьфільма» пра жыццё маладой настаўніцы ў правінцыі. Працу над ёй курыравала Міністэрства адукацыі, маючы на мэце стварыць ідэалагічны праект па папулярызацыі прафесіі педагога.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці