• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў» запускаюць міжнародную платформу для журналістаў

    На сайце ўжо больш за 150 артыкулаў і інструментаў, згрупаваных па тэмах: лічбавая бяспека, фізічная бяспека, псіхічнае здароўе, юрыдычныя кансультацыі і OSINT.

    Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) запусціла сайт «Рэсурсы RSF для журналістаў». На платформе сабраныя практычныя інструменты, якія дапамогуць журналістам па ўсім свеце ўмацоўваць сваю фізічную, лічбавую, псіхалагічную і юрыдычную бяспеку, а таксама паглыбляць сваё разуменне прафесійных журналісцкіх стандартаў, паведамляецца на сайце RSF.

    Гэта ініцыятыва створана ў рамках глабальнай стратэгіі па падтрымцы незалежнай журналістыкі. Кантэнт адаптаваны да кожнага рэгіёна, а сайт перакладзены на восем моў: англійскую, арабскую, кітайскую (спрошчаную і традыцыйную), іспанскую, французскую, тайскую і ўкраінскую.

    «У 2025 годзе, калі войны памнажаюцца, а лічбавыя пагрозы ўзмацняюцца, журналісцкая практыка яшчэ ніколі не была такой небяспечнай. З дапамогай гэтай платформы RSF прапануе медыяпрафесіяналам па ўсім свеце лёгкі і прамы доступ да канкрэтных інструментаў для абароны і адаптацыі да пагроз, каб яны маглі працягваць выконваць сваю журналісцкую працу», — пракаментавала Луіза Алуін Бішэ, дырэктарка праектаў RSF.

    На платформе ўжо размешчана больш за 150 артыкулаў і рэсурсаў, арганізаваных па наступных тэматычных катэгорыях: лічбавая бяспека, фізічная бяспека, псіхічнае здароўе, юрыдычныя кансультацыі і OSINT.

    У прыватнасці, рэсурс уключае «Кіраўніцтва па бяспецы журналістаў RSF», падборку знешніх рэсурсаў ад міжнародных партнёраў, серыю навучальных матэрыялаў HEAT (Hos­tile Envi­ron­ment Aware­ness Train­ing) па журналісцкай працы ў варожым асяроддзі і іншае.

    «Рэпарцёры без межаў» таксама прапануюць новыя дапаможнікі па абароне дадзеных і бяспецы сувязі для барацьбы з такімі пагрозамі, як доксінг. Інтэрактыўныя інструменты дазваляюць журналістам праверыць свае веды і навыкі.

    Сярод запланаваных тэм — рызыкі, з якімі сутыкаюцца жанчыны-журналісты, экалагічная журналістыка і журналісцкая этыка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці