Памёр вядомы журналіст і пісьменнік Уладзімір Хількевіч
Сумную навіну паведаміла дачка журналіста Вераніка Хількевіч. «Тата пайшоў… Сёньня… Вельмі балюча і розум адмаўляецца верыць… Раніцай, як заўсёды, зычыў мне добрага дня… », — напісала яна.

Уладзімір Хількевіч. Фота: са старонкі ў Facebook
Уладзімер Хількевіч нарадзіўся ў 1946 годзе на Случчыне. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Празаік і публіцыст. Працаваў у газэце «Звязда».
Аўтар раманаў «Камелия», «Водяные мосты», «Рогоносец».
У 2018‑м годзе ў менскім выдавецтве «Четыре четверти» выйшла кніга Ўладзімера Хількевіча «Задержаться у ворот рая». Гэта мастацкая кніга, якая ўвабрала розныя значыныя падзеі, празь якія прайшла Беларусь. У тым ліку сталінскія рэпрэсіі, існаваньне і расстрэл Слуцкага гета, спробы эмігрантаў зь Беларусі зьвязацца з роднымі, якія засталіся на радзіме, і многія іншыя матывы.
Развітанне адбудзецца 17 снежня з 13.00 да 13.45 заля № 2 на Альшэўскага, 12
@bajmedia