Літва хоча экстрадаваць з Беларусі блогера Цэлафанаса, які дае інтэрв’ю прапагандзе
Міністэрства юстыцыі Літвы накіравала афіцыйны запыт у Беларусь адносна экстрадыцыі ў Літву асуджанага Антанаса Кандротаса, вядомага як блогер Целафанас, піша «Люстэрка» са спасылкай на LRT.

Антанас Кандротас. Фота: ŽYGIMANTAS GEDVILA | ELT
«Міністэрства юстыцыі, атрымаўшы запыт ад Каўнаскага абласнога суда, неадкладна выканала ўсе магчымыя дзеянні і падрыхтавала афіцыйны запыт аб экстрадыцыі Антанаса Кандротаса. Наша мэта — забяспечыць выкананне судовых рашэнняў, якія ўступілі ў сілу, каб асуджаныя асобы не маглі пазбегнуць крымінальнай адказнасці толькі таму, што яны знаходзяцца ў іншай краіне», — адзначае віцэ-міністра юстыцыі Литвы Марцінас Дабравольскіс.
Суд выдаў еўрапейскі ордар на арышт Антанаса Кандротаса 29 чэрвеня 2026 года.
Блогер з’ехаў у Беларусь у пачатку траўня 2026 года. У нашай краіне Кандротас удзельнічае ў праўладных шоў і дае інтэрв’ю дзяржСМІ, у якіх распаўсюджвае наратывы прапаганды. Так, на дзяржаўным беларускім тэлебачанні ён распавядаў пра складаную сітуацыю ў Літве, катастрафічныя наступствы санкцый, уведзеных супраць Беларусі, а таксама заявіў, нібыта Літве не хапае дыктатуры Лукашэнкі.
Раней у Літве блогера асудзілі на адзін год пазбаўлення волі за распальванне варожасці, аднак да ўступлення прысуду ў законную сілу ён апынуўся ў Беларусі. У чэрвені яго прыгаварылі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі па справе аб незаконным гандлі палівам, ухіленні ад выплаты падаткаў і фінансавых злачынствах.
У верасні чакаюцца прысуды па іншых крымінальных справах у дачыненні да Кандротаса — аб парушэнні грамадскага парадку ў сувязі з бойкай і па справе, звязанай з беспарадкамі 2021 года каля будынка Сейма.
@bajmedia