• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мяркую, гэбісты капаюць». Беларускаму журналісту прапанавалі сто еўра за відэа шэлтара ў Беластоку

    Журналіст, рэдактар Dzik­Me­dia Алесь Ляўчук атрымаў у Telegram паведамленне з прапановай падзарабіць — зняць на відэа шэлтар у польскім горадзе Беласток.

    Алесь Ляўчук

    Алесь Ляўчук

    Паведамленне прыйшло ад акаўнта пад імем «Артур» без нейкай дадатковай інфармацыі ў профілі — не было ні нумара тэлефона, ні іншых дадзеных.

    «Ён запытаўся, ці патрэбная табе падпрацоўка? Я кажу, так, што трэба рабіць? Ён піша — трэба паехаць зняць нейкі шэлтар і скінуць яму відэа. Паабяцаў за гэтую працу 100 еўра. Я яму на гэта сказаў, што так справы не робяцца, што мне патрэбнае канкрэтнае заданне», — распавядае Алесь.

    Прапанова гучала дзіўна, падкрэслівае журналіст. «Артур» напісаў, што прадстаўляе нейкае прыватнае агенцтва. На пытанне, якое і просьбу даслаць на яго спасылку, перайшоў на агрэсіўны тон і напісаў: «Не хочаш працаваць, іншыя заробяць».

    «Я пачаў задумвацца. Справа ў тым, што ў Беластоку няма ніякага шэлтара. Мяркую, гэта гэбісты, гэта іхні стыль. Яны не ведаюць, як працуюць журналісты, не высвятляюць дэталяў, не ведаюць, што ў Беластоку нават няма такога аб’екта. Мяркую, яны капаюць пад Уладзіміра Усера, які надоечы памёр у цэнтры для бяздомных ад Car­i­tas. Не выключаю, што яны хочуць зрабіць сюжэт пра тое, як Польшча давяла чалавека да смерці», — кажа Ляўчук.

    Паведамленні ад невядомых з просьбай сказаць «некалькі добрых слоў» пра Уладзіміра Усера — «актывіста і палітвязня», атрымлівалі таксама іншыя беларусы. Відавочна, што паведамленне пісаў чалавек, не моцна знаёмы з гісторыяй жыцця Уладзіміра, які не меў статусу палітвязня, бо не сядзеў у турме ў Беларусі, а паспеў выехаць за мяжу, калі на яго завялі крымінальныя справы. Ён памёр 6 снежня ў Беластоку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці