• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ абнавіў лагатып

    Новы візуальны вобраз адлюстроўвае пераемнасць каштоўнасцяў БАЖ — абарону свабоды слова, прафесіяналізм і салідарнасць журналісцкай супольнасці, — і адначасова адпавядае сучасным патрабаванням да айдэнтыкі і лічбавых фарматаў.

    У аснове лагатыпа захаваўся пазнавальны сімвал пяра, які застаецца знакам журналісцкай прафесіі і незалежнай журналістыкі. Абноўлены дызайн робіць эмблему больш лаканічнай, універсальнай і зручнай для выкарыстання ў анлайн-асяроддзі.

    Абнаўленне лагатыпа прымеркавана да 30-годдзя Беларускай асацыяцыі журналістаў і сімвалізуе новы этап у яе развіцці з нязменным захаваннем каштоўнасцяў арганізацыі: прафесійная журналістыка, свабода слова і правы чалавека.

    Для размяшчэння на платформах партнёраў новы лагатып БАЖ даступны ў розных фарматах ТУТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці