• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Варшаве пакажуць спектакль пра журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST

    У Варшаве пакажуць спектакль «Апошнi сведка» — гісторыю журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч. Пастаноўка адбудзецца 7 лютага на сцэне Teatr Powszech­ny.

    У Варшаве пакажуць спектакль пра журналіста

    Сцэна са спектакля «Апошнi сведак». Фота: Alexan­dra Kononchenko

    П’еса заснаваная на гісторыях затрыманняў журналістаў у 2020 годзе. Яе герой Руслан кожны дзень едзе на ровары па вуліцах Гродна, збіраючы навіны. Ён таксама запісвае гісторыі мінулага свайго горада і яго жыхароў.

    Але калі Гродна становіцца адным з цэнтраў беларускіх пратэстаў падчас прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, Руслан становіцца мішэнню пераследу. Раптам мяжа паміж праўдай і ілюзіяй размываецца. Калі сістэма яго ідэалаў разбураецца, ён бачыць выразныя паралелі паміж трывогамі сучаснасці і падзеямі мінулага. Адначасова журналіст даследуе каштоўнасці, якія фармуюць нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў.

    Руслан Кулевіч кажа, што яго біяграфія — толькі частка вобраза галоўнага героя. Ён запісваў гісторыі жыхароў Гродна і ўжо ў вымушанай эміграцыі выдаў пра іх кнігу «Апошнія сведкі Гродна». Аднак многія павароты сюжэту і дэталі з’яўляюцца прыдумкай або творчым асэнсаваннем аўтараў спектакля.

    Тэкст напісала Амалія Рызніч. У спектаклі задзейнічаны Міця Савелаў, які здымаўся ў «Кароне» (Net­flix) і «Задачы трох цел» (Net­flix).

    Сцэнічная чытка спектакля «Апошнi сведка» (The Last Wit­ness) упершыню была паказана ў лістападзе 2024 года ў Max­im Gor­ki The­ater у Берліне.

    Пасля спектакля ў Варшаве адбудзецца дыскусія на тэму «Перспектывы змен у Беларусі: 2026 год» з удзелам беларускіх і міжнародных экспертаў. Спектакль ідзе на англійскай, рускай i беларускай мовах з англійскімі субцітрамі, дыскусія пройдзе на англійскай мове.

    «Нас называлі праклятым народам». Руслан Кулевіч пра апошнюю кнігу ўспамінаў сталых гродзенцаў і параўнанне іх лёсаў з нашым

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці