• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінскі суд пакінуў журналістку з Беларусі пад вартай без права ўнясення закладу

    Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева абраў меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай без права ўнясення закладу для грамадзянкі Беларусі, якая доўгі час працавала журналісткай ва Украіне.

    Падазраваная ў шпіянажы грамадзянка Беларусі. Фота: ГУР Украіны

    Пра гэта ў каментары Укрінформу паведаміла прэс-сакратарка Генеральнай пракуратуры Украіны Мар’яна Гаёўска-Каўбасюк.

    Напярэдадні следчыя СБУ паведамілі пра падазрэнне ў адносінах беларускі паводле ч. 1 арт. 114 Крымінальнага кодэкса Украіны (шпіянаж). Яе затрымалі каля яе дому, канфіскавалі дыктафон і смартфон.

    Следства лічыць, што затрыманая працавала на беларускае КДБ з 2015 года. У 2020 годзе, паводле СБУ, яе адкамандзіравалі для агентурнай работы на тэрыторыю Украіны. Прыкрыццём служыла журналісцкая дзейнасць.

    «Не КГБ, а выше гораздо». СБУ опубликовала подробности о задержании журналистки из Беларуси

    Зараз дзяўчына знаходзіцца пад вартай. Ёй пагражае да 15 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

    Паводле інфармацыі беларускіх незалежных медыяў, гаврока ідзе пра Іну Кардаш. 

    У Беларусі да 2020 года Кардаш працавала як журналістка-фрылансерка. 19 чэрвеня 2020 года яе затрымлівалі падчас мірнай акцыі пратэсту. У тым жа годзе яна пераехала ў Кіеў і паспела папрацаваць на 112 і на «Інтэрфакс-Украіна».

    Вядома, што Іна Кардаш адвучылася на журналіста ў ЕГУ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці