• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Саша Вялічка выйграла польскі Fotofestiwal Grant

    Беларуская мастачка Саша Вялічка выйграла Fotofesti­w­al Grant – праграму Міжнароднага фотафестывалю ў Лодзі, якая падтрымлівае аўтараў, якія пражываюць у Польшчы.

    Саша Вялічка «Called to the Car­pet». Фота: fotofestiwal.com

    Каманда фотафэста стварыла гэтую праграму дзеля падтрымкі аўтараў у рэалізацыі іх новых праектаў разам з арт-прасторай Kamienicą Hilarego Majew­skiego. Менавіта там з 19 чэрвеня па 12 ліпеня 2026 года можна будзе ўбачыць выставу Сашы Вялічкі.

    Праект, з якім аўтарка выйграла конкурс, называецца «Called to the Car­pet». Ён прысвечаны біяпалітычнаму кантролю над палітвязнямі ў Беларусі.

    Жанчыны адыгралі важную ролю ў пратэстах 2020 года, стварыўшы ланцугі салідарнасці і ўзаемнай падтрымкі. Сёння яны перажываюць псіхалагічны і фізічны гвалт.

    У супрацы з ініцыятывамі Politvyazyn­ka і Pink Scarves аўтарка, якая працуе на мяжы фатаграфіі, архіўнай працы, інсталяцыі і новых медыя, падрыхтавала серыю партрэтаў, надрукаваных на дыване, і фатаграфіі.

    Паводле ўмоваў праграмы Fotofesti­w­al Grant, фотапраекты павінны быць не прадстаўленымі, знаходзіцца на стадыі вытворчасці або быць блізкімі да завяршэння. А ўдзельнікі — мець хаця б адну персанальную выставу ці апублікаваную фотакнігу.

    Фатографка Саша Вялічка: У моманты крызісу дзяржпрапаганда спрабуе хаваць уласныя злачынствы

    25 Міжнародны фотафестываль у Лодзі пройдзе з 18 па 28 чэрвеня. Падчас гэтага фэсту тры разы запар праходзіў «Месяц фатаграфіі ў Мінску» — пасля немагчымасці зладзіць імпрэзу ў Беларусі. Апошні раз ён адбыўся ў 2023 годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці