• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкімі» прызнаныя інтэрнэт-рэсурсы «Зеркала», BGmediа, сатырычнага праекта ByLOL, Threads-акаўнт Ігара Кулея

    17 лютага Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Ігар Кулей

    Ігар Кулей. Фота: ІА / Белсат

    У адпаведнасці з рашэннем суда Мінскага раёна Мінскай вобласці ад 13 лютага 2026 года ў гэты рэестр уключылі Tik­Tok-акаўнт з назвай «Беларусь | Без фильтров» (ідэнтыфікатар @belarus_novosti). Гэта інтэрнэт-рэсурс анлайн-выдання «Зеркала», які транслюе навіны ў кароткім відэафармаце. Старонка мае больш за 322 тысячы падпісчыкаў.

    У той самы дзень суд Мінскага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» акаўнт «BGme­dia | Брест | Новости» ў сацсетцы Threads (ідэнтыфікатар @bgmedia_365). Гэта адзін з навінавых інтэрнэт-рэсурсаў брэсцкага партала BGme­dia, сацыяльныя сеткі і сайт якога былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» матэрыяламі на працягу 2024–25 гадоў.  

    11 лютага 2026 года суд Ленінскага раёна Магілёва абвесціў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонку free­vi­as­na ў Insta­gram (у якасці ідэнтыфікатара на сайце Мінінфарма ўказана толькі паслядоўнасць лічбаў 66410297769). Гэты рэсурс размяшчае інфармацыю пра палітзняволеных, у тым ліку праваабаронцаў ПЦ «Вясна».

    10 лютага 2026 года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкім» змест старонак bylol_fun у Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/bylol_fun?igsh=MXNncGIzNzVnNGgwcQ==), ByLOL у Tik­Tok (ідэнтыфікатар tiktok.com/@bylol_fun) і YouTube-канал з назвай ByLOL (ідэнтыфікатар youtube.com/@ByLOL_fun).

    «Сатыра і гумар ад беларусаў. Робім мемы з дзяржпрапаганды», — пішуць пра свае рэсурсы іх стваральнікі. 

    Гэты самы YouTube-канал з назвай ByLOL і старонку ў Insta­gram з назвай bylol_fun (ідэнтыфікатары тыя самыя) 10 лютага 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» і суд Цэнтральнага раёна Мінска.

    Рашэннем суда Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці ад 10 лютага 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны акаўнт igorku­ley журналіста Ігара Кулея ў сацсетцы Threads (ідэнтыфікатар  threads.com/@igorkuley).

    Той самы суд Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці 10 лютага 2026 года пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» і кантэнт акаўнта «Беларусь Новости» ў сацсетцы Threads (ідэнтыфікатар  threads.com/@belarusnovosti2). Рэсурс мае 1222 падпісчыкі. Упершыню ён быў унесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у адпаведнасці з рашэннем суда Партызанскага раёна Мінска ад 26 студзеня 2026 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.