• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старонкі Беларускага ПЭНа і Прэс-клуба трапілі ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма

    23 лютага Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Прэс-клуб Беларусь

    Паўтара дзясятка інтэрнэт-рэсурсаў трапілі ў пералік забароненых да распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў паводле рашэння суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 16 лютага 2026 года. Сярод іх:

    • Сайт Press Club Belarus (ідэнтыфікатар press-club.pro) — інтэрнэт-рэсурс  суполкі беларускіх медыяпрафесіяналаў, якія падтрымліваюць прэстыж і аўтарытэт прафесіі журналіста і арганізуюць прафесійнае навучанне;
    • Face­book-акаўнт з назвай Press Club Belarus (ідэнтыфікатар  facebook.com/pressclubbelarus);
    • X‑акаўнт з назвай press­club­by (ідэнтыфікатар x.com/pressclubby);
    • Telegram-канал з назвай Press Club Belarus (ідэнтыфікатар t.me/pressclubbelarus);
    • YouTube-канал з назвай Press Club Belarus (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@PressClubBelarus).
    • Сайт PEN BELARUS (ідэнтыфікатар penbelarus.org) — інтэрнэт-рэсурс Беларускага ПЭНа, адной з найстарэйшых беларускіх праваабарончых арганізацый, якая адстойвае свабоду выказвання і прыцягвае сусветную ўвагу да парушэння правоў чалавека ў Беларусі — у тым ліку культурных правоў;
    • Face­book-акаўнт з назвай «Беларускі ПЭН / PEN Belarus» (ідэнтыфікатар facebook.com/penbelarus.org);
    • Х‑акаўнт з назвай PEN Belarus (ідэнтыфікатар https://x.com/pen_belarus);
    • старонка @pen_belarus на сервісе Link­tree (ідэнтыфікатар linktr.ee/pen_belarus);
    • YouTube-канал з назвай PEN Belarus (ідэнтыфікатар youtube.com/channel/UCUU7-N0fwKE3OAd1NKemhDg).
    • YouTube-канал з назвай «Перетрем с Халезиным» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@freekuhar).  

    Рашэннем суда Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад 16 лютага 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест акаўнта «Першы рэгіён» у Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/1region), дзе асвятляюцца навіны Івацэвічаў, Бярозы, Пінска, Ганчавічаў, Драгічына, Століна. А таксама змест суполкі «Ганцавічы» ў сацсетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар ok.ru/gantsevichi), дзе размяшчаюцца навіны з Ганцавіцкага раёна і ўсёй Беларусі.

    У адпаведнасці з рашэннем суда Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад 18 лютага 2026 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесены Insta­gram-акаўнт з назвай NN MEDIA REPORT (ідэнтыфікатар instagram.com/nnmediareport). Гэта старонка з беларускімі навінамі, якая мае больш за 29 тысяч падпісчыкаў.

    Суд Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сваім рашэнні ад 18 лютага 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» змест Insta­gram-акаўнта  zerkalo_story (ідэнтыфіктар instagram.com/zerkalo_story?igsh=MTNrMmN0bDFsYjN6ZQ==). Гэта інтэрнэт-рэсурс вядомага беларускага анлайн-медыя «Зеркало».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.