• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook-акаўнт журналіста Сяргея Пялесы трапіў у «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма

    5 сакавіка на сайце Міністэрства інфармацыі папоўнілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Сяргей Пялеса

    Сяргей Пялеса. Скрыншот праграмы «ПраСвет» тэлеканала «Белсат»

    Паводле рашэння суда Глускага раёна Магілёўскай вобласці ад 27 лютага 2026 года ў гэты спіс уключылі старонку ў Face­book з назвай Siarhei Pele­sa (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/speliasa). Журналіст Сяргей Пялеса — адзін з першых супрацоўнікаў тэлеканала «Белсат», аўтар і вядоўца аналітычнай праграмы «ПраСвет», аўтар шэрагу дакументарльных кінастужак.

    У адпаведнасці з рашэннем суда Полацкага раёна і горада Полацка ад 2 сакавіка 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнана старонка ў сацсетцы Threads з назвай «Беларусь Факты» (ідэнтыфікатар https://threads.com/@belarusfakty). Старонка прысвечаная рэгіянальным беларускім навінам, на яе падпісаны больш за 2 тысячы чалавек.

    Суд Оршы і Аршанскага раёна 4 сакавіка 2026 года прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» змест шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў адукацыйнай ініцыятывы Heta baza, у тым ліку сайт Het­abaza (ідэнтыфікатар https://www.hetabaza.org), а таксама акаўнт ініцыятывы ў Insta­gram, Telegram-канал, акаўнт у Tik­Tok і YouTube-канал.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.