У спісе вызваленых палітвязняў ёсць блогер Эдуард Пальчыс — «Наша Ніва»
З’явілася інфармацыя пра магчымае вызваленне палітзняволенага блогера Эдуарда Пальчыса пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла. Пра гэта піша «Наша Ніва» і іншыя незалежныя выданні, аднак без спасылак на афіцыйныя крыніцы.

Блогеру Эдуарду Пальчысу ў 2022 годзе прысудзілі 13 гадоў калоніі.
Пальчыс многім вядомы яшчэ з часоў блогу 1863x.com, які ён вёў пад псеўданімам Джон Сільвер. У сваім акаўнце блогер імкнуўся выкрыць расійскую прапаганду.
Увосень 2020 года Пальчыса арыштавалі. Яму інкрымінавалі чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса: «распальванне варожасці», «арганізацыю масавых беспарадкаў», «грубае парушэнне грамадскага парадку» і «заклікі да санкцый».
У снежні 2021 года суд прызначыў яму 13 год калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, блогера абавязалі выплаціць 575 тысяч рублёў на карысць «Мінсктурыста», «Мінсктранса», «Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама», «Спецкамунаўтатранса» і «Мінскзелянбуда». Па меркаванні суда блогер нанёс ім маёмасную шкоду сваімі дзеяннямі.
Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
@bajmedia