Apple стала адзначаць прыкладанне Telega як шкоднаснае
Чытачы расійскага выдання «Осторожно, новости» распавялі журналістам, што iPhone не дае адкрыць Telega. Сістэма выдае папярэджанне і заклікае выдаліць прылажэнне з гаджэта.

Па словах карыстальнікаў, пры спробе зайсці ў дадатак, ён«вылятае», а сістэма прапануе вывучыць старонку аб яго небяспецы.
Раней прыкладанне было выдаленае з App Store і пазначана як шпіёнскае ПЗ.
Нагадаем, летась эксперт па бяспецы Мікалай Кванталіані ў інтэрв’ю БАЖ папярэджваў: Telega збірае занадта многа ўразлівай інфармацыі, якая дазваляе ідэнтыфікаваць IP-адрас і месцазнаходжанне чалавека.
— Складанасць заключаецца ў тым, што фірма-распрацоўшчыца знаходзіцца ў Расійскай Федэрацыі, — тлумачыў спадар Кванталіяні. — Адпаведна, базавая праблема — ідэнтыфікацыя карыстальнікаў, бо па змоўчанні прыкладанне збірае ID-данныя ў звязцы з нумарамі тэлефонаў.
Гэта азначае, што калі паступіць запыт ад праваабарончых органаў даць усю інфармацыю пра карыстальніка (нават пры ўмове адсутнасці доступу да зместа), без праблем можна ідэнтыфікаваць IP-адрас і месцазнаходжанне чалавека.
Існуе патэнцыйная пагроза, што ў выпадку знаходжання нейкіх уразлівасцей у сэрвісе з пункту гледжання бяспекі, мы пра гэта даведаемся не так хутка, як хацелася б. Сэрвіс дэкларуе, што ён выкарыстоўвае структуру без доступу да зместу, але збіраецца вялікая колькасць метададзеных: Telegram ID карыстальніка, нумар тэлефона, IP-адрас, што дазваляе самому сэрвісу ідэнтыфікаваць карыстальніка.
Таму базавая рэкамендацыя беларусам — не карыстацца Telega, — падкрэсліваў спадар Кванталіані.
@bajmedia