• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка Юлія Ружэчка запусціла кросплатформенны медыяпраект для беларускіх бацькоў

    Журналістка Юлія Ружэчка запусціла «Матчыну мову» – кросплатформенны медыяпраект для беларускіх бацькоў. Ён аб’ядноўвае журналісцкі кантэнт, экспертныя парады і супольнасць для тых, хто хоча выхоўваць дзяцей з беларускай мовай і культурай.

    Журналістка Юлія Ружэчка

    Журналістка Юлія Ружэчка. Скрыншот

    Як адзначае заснавальніца, ідэя праекта з’явілася пасля асабістага досведу мацярынства. Пасля нараджэння дзіцяці ў 2024 годзе Юлія сутыкнулася з тым, што практычнай інфармацыі для бацькоў па-беларуску вельмі мала (асабліва для сем’яў у эміграцыі).

    – Шматмоўе і шматкультурнасць – гэта асаблівасць кантэксту беларускіх сем’яў, наша суперсіла. Але ж таксама і чэлендж. Бацькі адчуваюць ізаляцыю, а мова выцясняецца з побыту. «Матчына мова» – гэта адказ на гэты запыт. Мы ствараем месца, дзе беларускамоўнае бацькоўства — гэта наша штодзённасць, – адзначае Юлія Ружэчка. – Матчына мова – гэта і пра мову і білінгвізм, і наогул пра розныя аспекты мацярынства і бацькоўства па-беларуску і з павагай да бацькоў і да дзяцей.

    «Матчына мова» будзе працаваць адразу ў некалькіх фарматах. На гэтым тыдні стартуе серыя падкастаў з экспертамі і бацькамі. Сярод першых гасцей – актрыса Крысціна Дробыш, стаматалагіня Ганна Доўнар і гісторык Паўліна Скурко.

    Таксама праект плануе выпускаць матэрыялы пра білінгвізм, разбураць папулярныя міфы пра дзве мовы ў сям’і і публікаваць асабістыя гісторыі бацькоў: пра роды за мяжой, шматдзетнасць і выхаванне дзяцей з асаблівымі патрэбамі.

     
     
     
     
     
    Посмотреть эту публикацию в Insta­gram
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     

    Публикация от Matchy­na mova (@matchyna.mova)

    Асобная частка праекта – супольнасць для беларускамоўных бацькоў. Паводле аўтараў, за першы месяц вакол «Матчынай мовы» сабралася ўжо каля 400 падпісчыкаў, якія дзеляцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго ў каментарыях.

    У бліжэйшы час выйдуць пілотныя выпускі падкаста. У іх будуць гаварыць пра псіхалагічныя бар’еры пры пераходзе на беларускую мову ў сям’і, «сямейную машыну часу» і іншыя тэмы, звязаныя з бацькоўствам.

    Сачыць за праектам можна на гэтых платформах.

    CityDog.io: Почему одни люди общаются с видео – а другие ненавидят даже голосовые? И как это влияет на рабочую коммуникацию?

    CityDog.io: «Адчуваецца больш Год каня, чым жанчыны». Што кажуць беларускі пра абвешчаны ў іх гонар год?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.