• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выходзіць кніга Аляксандра Фядуты, якую ён пісаў у следчым ізалятары КДБ

    Падчас варшаўскага кніжнага кірмаша, які пройдзе 28—31 траўня, прэзентуюць кнігу Аляксандра Фядуты «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім». Кніга падрыхтавана ў выдавецтве Połack­i­ja Łabiryn­ty.

    «Аўтар пісаў гэтую кнігу, калі знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ. Часу было шмат, каб паразважаць і адказаць на самыя важныя пытанні: хто ты, навошта жывеш і як ты жывеш. Але размаўляць са следчым на гэтыя тэмы не выпадае. Усё будзе занатавана ў пратаколе і стане часткай абвінаваўчага акта супраць цябе. Таму патрэбны іншы суразмоўца.

    Ім і стаў для Аляксандра Фядуты Уладзімір Караткевіч. А нагодай для дыялогу з пісьменнікам быў галоўны раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», — паведамляе анатацыя выдання.

    Выдавецтва дзякуе за дапамогу ў выданні гэтай кнігі Фундацыі імя П. Крачэўскага і Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана.

    Папярэдні заказ кнігі Аляксандра Фядуты «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім»» ужо даступны на Alle­gro.

    Фядута: Спачатку зніклі кнігі Святланы Алексіевіч, потым — інагентаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.