• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі пяць TikTok-акаўнтаў з навінамі Брэстчыны

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 23 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    сацсеткі

    Фота: БАЖ

    Туды ўключылі Tik­Tok-акаўнты, дзе ў відэафармаце размяшчаюцца навіны з розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці:

    • акаўнт «Пояс Белавежы» (ідэнтыфікатар https://www/tiktok.com/@poyasbelavezy), які мае 5895 падпісчыкаў;
    • акаўнт «Па першае, я з Пiнска» (ідэнтыфікатар  https://www/tiktok.com/@pinskby), 6520 падпісчыкаў;
    • акаўнт «brest_region» (ідэнтыфікатар  https://www/tiktok.com/@brest_region), 4220 падпісчыкаў;
    • акаўнт «Не Лунiнец, а Лунiнец» (ідэнтыфікатар https://www/tiktok.com/@luniniec), 5231 падпісчык;
    • акаўнт «Яново» (ідэнтыфікатар https://www/tiktok.com/@ivanavaby) 3991 падпісчык.

    Рашэнне прызнаць гэтыя інтэрнэт-рэсурсы «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» 20 траўня 2026 года прыняў суд Ленінскага раёна Брэста.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.