• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Кіеве Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да помніка Паўлу Шарамету

    Афіцыйны візіт дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў на чале са Святланай Ціханоўскай у сталіцу Украіны доўжыўся два дні. 26 траўня беларуская лідзерка не толькі правяла шматлікія сустрэчы на высокім узроўні, але і выдаткавала час на тое, каб ушанаваць памяць выбітнага журналіста. Павел Шарамет быў забіты ў Кіеве ў 2016 годзе. 

    Святлана Ціханоўская ускладвае кветкі да помніка Паўла Шарамета

    Святлана Ціханоўская ускладвае кветкі да помніка Паўла Шарамета. Кіеў, 26 траўня 2026 года. Скрыншот відэа Анатоля Лябедзькі

    Святлана Ціханоўская назвала Паўла Шараметам сімвалам свабоды слова.

    «Чалавек, які ўсё жыццё змагаўся за праўду.

    Для беларусаў Шарамет стаў адным з сімвалаў незалежнай журналістыкі і супраціву дыктатуры.

    Апошнія гады жыцця ён правёў тут, у Кіеве, тут і страціў жыццё. Ушаноўваючы Шарамета мы ўшаноўваем усіх журналістаў, якія ахвяравалі жыццём, здароўем ці свабодай — дзеля сваёй прафесіі», — зазначыла спадарыня Ціханоўская.

     

    Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года. Той раніцай журналіст спяшаўся на чарговы радыёэфір сваёй перадачы «Раніца Паўла Шарамета». У аўтамабіль журналіста была закладзеная выбухоўка магутнасцю да 600 грамаў у тратылавым эквіваленце, якая кіравалася дыстанцыйна. У 7.45 на перакрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франко прагрымеў выбух. Выратаваць Паўла было немагчыма — атрыманыя траўмы былі не сумяшчальныя з жыццём. 

     Журналіста маглі забіць з‑за яго крытычных публікацый у выданні «Украінская праўда» і выступу на радыё «Весці». 

    Паўла Шарамета пахавалі 23 ліпеня 2016 года ў Мінску. Праз два гады на яго магіле з’явіўся помнік. А вось кропка ў гучнай справе не пастаўленая дагэтуль.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.