Spotify запусціў аўдыяверсіі артыкулаў вядомых часопісаў
Музычны сэрвіс Spotify пачаў пераўтвараць доўгія артыкулы з вядомых западных часопісаў у аўдыёфармат. Яны будуць даступныя ў межах штомесячнага ліміту аўдыякніг для карыстальнікаў падпіскі Premium.

Карыстальнікі Spotify цяпер могуць не толькі слухаць музыку, падкасты і аўдыякнігі на платформе сэрвісу, але і праслухоўваць там артыкулы вядучых медыя. Пра тэставанне новага фармату паведамілі ў Spotify Newsroom.
У стрымінгу з’явіцца больш за 650 лонгрыдаў. Пераважна гэта артыкулы з часопісаў музыкальнай і забаўляльная тэматыкі, такіх як Rolling Stone, Vogue, Variety, Billboard, Vibe, GQ, Vanity Fair і Pitchfork.
Таксама сярод медыяў, якія трапілі ў падборку, ёсць вядомы аналітычны часопіс The Atlantic або выданне пра тэхналогіі Wired.
Аўдыяверсіі артыкулаў будуць даступныя на англійскай мове ў рэгіёнах, дзе працуе паслуга аўдыякніг.
Кожны агучаны артыкул доўжыцца не больш за дзве гадзіны і будзе даступны ў межах штомесячнага ліміту аўдыякніг для карыстальнікаў Premium — побач з ужо наяўнай бібліятэкай кніг. Тыя, хто карыстаецца бясплатнай версіяй Spotify, змогуць купіць асобныя артыкулы па 1,99 долара за кожны.
«Мы разглядаем артыкулы як натуральны працяг аўдыё, дзеля якога людзі ўжо прыходзяць на Spotify. А дзякуючы функцыям рэкамендацыі і персаналізацыі Spotify, выдаўцы медыя і партнёры часопісаў могуць даносіць гісторыі непасрэдна да слухачоў, якія, хутчэй за ўсё, будуць зацікаўлены ў іх кантэнце», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
З моманту запуску аўдыякніг, які адбыўся два гады таму, кампанія пашырыла функцыю на 22 рынкі, прыцягнула дзясяткі мільёнаў новых слухачоў, павялічыла колькасць гадзін праслухоўвання на 60% і ўкараніла шэраг новых функцый.
«Усё гэта частка нашых пастаянных намаганняў па пераасэнсаванні чытання, каб яно больш гарманічна ўпісвалася ў паўсядзённае жыццё — незалежна ад таго, што ці як вы вырашыце чытаць», — кажуць у Spotify .
@bajmedia