• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Spotify запусціў аўдыяверсіі артыкулаў вядомых часопісаў

    Музычны сэрвіс Spo­ti­fy пачаў пераўтвараць доўгія артыкулы з вядомых западных часопісаў у аўдыёфармат. Яны будуць даступныя ў межах штомесячнага ліміту аўдыякніг для карыстальнікаў падпіскі Pre­mi­um.

    Карыстальнікі Spo­ti­fy цяпер могуць не толькі слухаць музыку, падкасты і аўдыякнігі на платформе сэрвісу, але і праслухоўваць там артыкулы вядучых медыя. Пра тэставанне новага фармату паведамілі ў Spo­ti­fy News­room.

    У стрымінгу з’явіцца больш за 650 лонгрыдаў. Пераважна гэта артыкулы з часопісаў музыкальнай і забаўляльная тэматыкі, такіх як Rolling Stone, Vogue, Vari­ety, Bill­board, Vibe, GQ, Van­i­ty Fair і Pitch­fork.

    Таксама сярод медыяў, якія трапілі ў падборку, ёсць вядомы аналітычны часопіс The Atlantic або выданне пра тэхналогіі Wired.

    Аўдыяверсіі артыкулаў будуць даступныя на англійскай мове ў рэгіёнах, дзе працуе паслуга аўдыякніг.

    Кожны агучаны артыкул доўжыцца не больш за дзве гадзіны і будзе даступны ў межах штомесячнага ліміту аўдыякніг для карыстальнікаў Pre­mi­um — побач з ужо наяўнай бібліятэкай кніг. Тыя, хто карыстаецца бясплатнай версіяй Spo­ti­fy, змогуць купіць асобныя артыкулы па 1,99 долара за кожны.

    «Мы разглядаем артыкулы як натуральны працяг аўдыё, дзеля якога людзі ўжо прыходзяць на Spo­ti­fy. А дзякуючы функцыям рэкамендацыі і персаналізацыі Spo­ti­fy, выдаўцы медыя і партнёры часопісаў могуць даносіць гісторыі непасрэдна да слухачоў, якія, хутчэй за ўсё, будуць зацікаўлены ў іх кантэнце», — адзначаецца ў прэс-рэлізе

    З моманту запуску аўдыякніг, які адбыўся два гады таму, кампанія пашырыла функцыю на 22 рынкі, прыцягнула дзясяткі мільёнаў новых слухачоў, павялічыла колькасць гадзін праслухоўвання на 60% і ўкараніла шэраг новых функцый.

    «Усё гэта частка нашых пастаянных намаганняў па пераасэнсаванні чытання, каб яно больш гарманічна ўпісвалася ў паўсядзённае жыццё — незалежна ад таго, што ці як вы вырашыце чытаць», — кажуць у Spo­ti­fy .

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.